Дата рождения:
25.03.1918 Хотліна, в., Чашніцкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
12.11.1985 Расія
Краткая справка:
снайпер, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), кавалер ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені
Имена на других языках:
Буткевич Леонид Владимирович (русский);
1700 символов
Справка
Леанід Уладзіміравіч Буткевіч нарадзіўся ў вёсцы Хотліна Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1935 г. скончыў Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту і ўзначаліў невялікую чыгуначную станцыю ў Смаленскай вобласці Расіі.
У 1937 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час службы прымаў удзел у паходзе савецкіх войскаў у Заходнюю Украіну. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, Закаўказскім, Паўночна-Каўказскім франтах. У перыяд абароны Новарасійска, у баях за Каўказ і Крым Леанід Буткевіч праявіў сябе як выдатны снайпер: да пачатку лістапада 1942 г. знішчыў больш за дзве сотні фашыстаў. У якасці ўзнагароды лейтэнант Буткевіч атрымаў снайперскую вінтоўку з аптычным прыцэлам. Да ліпеня 1943 г. на баявым ліку снайпера-беларуса было трыста пятнаццаць салдат і афіцэраў праціўніка, больш дзясятка варожых кулямётных пунктаў. Акрамя гэтага, выдатны стралок падрыхтаваў вялікую колькасць снайпераў, двое з якіх сталі Героямі Савецкага Саюза.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 кастрычніка 1943 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Леаніду Уладзіміравічу Буткевічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
У баях за вызваленне Севастопаля вясной 1944 г. лейтэтант Буткевіч быў цяжка паранены. Пасля заканчэння вайны жыў і працаваў у горадзе Есентукі Стаўрапольскага краю.
Леанід Уладзіміравіч Буткевіч узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І-й ступені, медалямі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. на аснове даведкі, размешчанай на сайце інтэрнэт-праекта “Герои страны”.