Дата рождения:
23.01.1908 Асташова, в., Чашніцкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
19.06.1968
Краткая справка:
удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. і вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўны кавалер ордэна Славы
Имена на других языках:
Бородавка Павел Григорьевич (русский); Бородавко Павел Григорьевич (русский);
1444 символа
Справка
Павел Рыгоравіч Барадаўка нарадзіўся ў сялянскай сям'і, працаваў у калгасе. У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у паходзе савецкіх войск у Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь, савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гг. З ліпеня 1941 г. у кавалерыйскім корпусе генерал-маёра Л.М. Даватара і І.А. Пліева, затым у 217-й стралковай дывізіі. Чырвонаармеец Барадаўка ваяваў пад Масквой, на Курскай дузе, прымаў удзел у вызваленні Беларусі, Польшчы і Усходняй Прусіі. Наводчык мінамёта Павел Барадаўка выдатна праявіў сябе ў баях у раёне Рагачова і Бабруйска ў чэрвені 1944 г. За мужнасць і адвагу быў узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. У кастрычніку 1944 г. намеснік камандзіра мінамётнага разліку 740-га стралковага палка Павел Барадаўка забяспечыў паспяховыя дзеянні свайго падраздзялення, за што быў узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені. У студзені 1945 г. старшына Барадаўка ў баі падавіў тры кулямёты ворага, знішчыў звыш дзесяці гітлераўцаў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Павел Рыгоравіч Барадаўка быў узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені і стаў поўным кавалерам ордэна Славы.
Пасля дэмабілізацыі Павел Рыгоравіч вярнуўся ў родную вёску, працаваў паляводам у саўгасе «Чашнікі» Віцебскай вобласці.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. на аснове даведкі, размешчанай на сайце інтэрнэт-праекта “Герои страны”.