Дата рождения:
02.01.1913 Слабада, в., Горацкі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
18.04.1986
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)
Имена на других языках:
Угначёв Фёдор Антонович (русский);
1255 символов
Справка
Фёдар Антонавіч Угначоў нарадзіўся 2 студзеня 1913 г. ў вёсцы Слабада Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў дзясятнікам ў Горацкім леспрамгасе. У Чырвонай Арміі ў 1935–1937 гг. і з 1941 г. Ваяваў на Паўднёвым, 4-м і 3-м Украінскіх, 1-м Беларускім франтах.
Камандзір стралковага аддзялення Фёдар Угначоў асабліва вызначыўся ў баі 3 лютага 1945 г. каля нямецкага населенага пункта Ортвіг, размешчанага на левым беразе ракі Одэр. Старшына Угначоў узяў на сябе камандаванне стралковым узводам і разам з байцамі паспяхова адбіў усе атакі праціўніка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Фёдару Антонавічу Угначову было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля вайны Фёдар Угначоў быў дэмабілізаваны і вярнуўся на радзіму. Затым пераехаў у Свярдлоўскую вобласць і працаваў у мясцовым леспрамгасе. З 1970-х гг. жыў у Малдавіі.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1945), Айчыннай вайны I-й ступені (1985), медалямі.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».