Краткая справка:
спартсмен (кулявая стральба), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІ летніх Алімпійскііх гульняў (1976, Манрэаль), бронзавы прызёр ХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіён свету (1973, 1974, 1979), чэмпіён Еўропы (1973, 1977, 1978, 1981), мнагакратны чэмпіён СССР, рэкардсмен свету, Еўропы і СССР, кавалер ордэна "Знак Пашаны"
Варианты имени:
Газаў Аляксандр Васілевіч
Имена на других языках:
Gazov Aleksandr (не определен); Газов Александр Васильевич (русский);
2432 символа
Справка
Аляксандр Газаў нарадзіўся 17 чэрвеня 1946 года ў вёсцы Брыкава Маскоўскай вобласці. Стральбой пачаў займацца ва ўзросце 12 гадоў пад уплывам бацькі, які часта браў хлопчыка з сабой на паляванне. Пазней пачаў наведваць секцыю стэндавай стральбы. У той жа час Аляксандр займаўся канькабежным спортам, таму, калі ва ўзросце 14 гадоў ён выканаў юнацкі разрад па хуткасным бегу на спрынтарскіх дыстанцыях, задумаўся, з якім відам спорту звязаць жыццё. У 16 гадоў бацька падарыў Аляксандру Газаву сапраўдную зброю – ружжо для спартыўнай стральбы на круглым стэндзе. Выбар будучай спартыўнай кар’еры быў зроблены.
Пасля службы ў Арміі Аляксандр перайшоў у кулявую стральбу па мішэням, якія рухаюцца. У 1973 годзе яго ўпершыню вызвалі на трэніровачны збор у зборную Савецкага Саюза. У тым жа годзе спартсмен удзельнічаў у першых міжнародных спаборніцтвах у Аўстраліі, дзе заваяваў “золата” у камандным першынстве і асабістым заліку па мішэні “бягучы дзік”. Пасля перамогі ў чэмпіянаце СССР напярэдадні летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года ў Манрэалі, Аляксандр Газаў забяспечыў сабе ўдзел у галоўным спартыўным спаборніцтве чатырохгоддзя.
Перад Алімпійскімі гульнямі 1976 года спартсмен самастойна мадэрнізаваў вінтоўку нямецкай фірмы “Вальтэр” – пакараціў яе ствол да 42 см. Пасля фірма “Вальтэр” нават стала выпускать зброю з такім мадэрнізаваным кароткім ствалом. Пасля першага дня турніра Аляксандр Газаў быў у лідэрах, другім быў Аляксандр Кедзяраў. У другі дзень спаборніцтваў спробы спартсмена далі адны “дзясяткі”, першы асноўны стрэл – усяго толькі “васьмёрку”! Затое наступныя дзевяць спроб прынеслі 9 “дзясятак”. Гэта падзея стала сусветным і алімпійскім рэкордам, а спартсмен атрымаў заслужанае алімпійскае “золата”.
Перад Алімпіядай–80 у Газава ўзніклі праблемы з пападаннем у зборную, аднак яму ўдалося выступіць на спаборніцтвах, дзе ён заваяваў бронзавы медаль.
У 1983 годзе Аляксандр Газаў завяршыў спартыўную кар’еру. У перыяд з 1983 па 1989 гады працаваў галоўным трэнерам стралковай каманды Групы савецкіх войскаў у Германіі, а ў 1989 годзе пераехаў у Мінск. На працягу некаторага часу займаў пасаду кіраўніка стралковага ціра імя маршала Цімашэнкі, але ў 1992 годзе звольніўся. Сёння Аляксандр Газаў жыве ў вёсцы Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.