Дата рождения:
20.05.1919 Майдан, вёска, Талачынскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
21.10.1942 Лёзненскі раён, Віцебская вобласць
Краткая справка:
удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1965), кавалер ордэна Ленина (пасмяротна)
Имена на других языках:
Галецкий Пётр Антонович (русский);
1513 символа
Справка
Пётр Антонавіч Галецкі нарадзіўся ў вёсцы Майдан Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. З падлеткава ўзросту працаваў у калгасе, а ў 18-гадовым узросце ўзначаліў калгасную паляводчую брыгаду.
У кастрычніку 1939 г. стаў чырвонаармейцам. У дзеючай арміі з чэрвеня 1941 г. У канцы ліпеня 1942 г. П.А. Галецкі стаў байцом партызанскага атрада “Перамога”. 10 жніўня 1942 г. партызаны перайшлі лінію фронту ў раёне Веліж – Усвяты на Смаленшчыне. У першым жа баі з карнікамі П.А. Галецкі знішчыў паўтара дзясятка ворагаў, пазней прымаў удзел у разгроме гарнізонаў у вёсках Уна і Пагосцішча Лёзненскага раёна.
Чыгунка Віцебск – Смаленск мела стратэгічнае значэнне для фашыстаў і моцна ахоўвалася, аднак у верасні 1942 г. група падрыўнікоў, у складзе якой быў і П.А. Галецкі, ажыццявіла падрыў эшалона з афіцэрамі вермахта.
У кастрычніку 1942 г. група партызан была накіравана на мініраванне чыгуначнага палатна на перагоне Выдрэя – Крынкі. Пётр Галецкі адказваў за падрыў 20-кілаграмовай міны. Часу для яе закладкі не хапала, і партызан-падрыўнік, ахвяруючы сваім жыццём, кінуўся на рэйкі. У выніку выбуху эшалон з гаручым быў знішчаны.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 г. Пятру Антонавічу Галецкаму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Імя П.А. Галецкага носіць Славенская сярэдняя школа Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Помнік Герою знаходзіцца на тэрыторыі воінскага мемарыяла імя Ленінскага камсамола аграгарадка Копці Віцебскага раёна.