Дата рождения:
31.01.1909 Вілейка, в., Чавускі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
08.05.1942
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі
Имена на других языках:
Азаров Семён Иванович (русский);
2107 символов
Справка
Сямён Іванавіч Азараў нарадзіўся ў вёсцы Вілейка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі стаў чырвонаармейцам. У 1931 г. скончыў Ленінградскую ваенную пяхотную школу, служыў у стралковых частках на Крайняй Поўначы, камандаваў узводам і ротай. У час савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. камандаваў стралковым батальёнам.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны капітан Азараў сустрэў на пасадзе афіцэра штаба 14-й арміі. У ліпені 1941 г. у савецкае Запаляр’е ўварваліся буйныя сілы гітлераўскай арміі. У цяжкіх кровапралітных баях стралковым дывізіям 14-й арміі ўдалося спыніць прасоўванне праціўніка. У верасні фашысты аднавілі наступ, і над Мурманскам навісла пагроза захопу. У гэтыя трагічныя дні з добраахвотнікаў і байцоў народнага апалчэння Мурманска была сфарміравана 186-я (Палярная) стралковая дывізія. У лістападзе 1941 г. Сямён Іванавіч Азараў быў прызначаны камандзірам 290-га стралковага палка гэтай дывізіі. У баях канца 1941 г. камандзір палка праявіў сябе як энергічны, валявы начальнік, бясстрашны воін і ўмелы арганізатар баявога калектыву.
8 мая 1942 г. савецкія войскі пачалі бой за вышыню Фігурная – магутны вузел варожай абароны на правым флангу. У ходзе наступлення на камандны пункт (КП), дзе размясціўся штаб 290-га стралковага палка, прарвалася група варожых аўтаматчыкаў. Камандзіра палка Азараў узначаліў воінаў, якія знаходзіліся на КП, у рукапашнай сутычцы гітлераўцы былі знішчаны. У гэтым баі падпалкоўнік Азараў загінуў. Выконваючы яго апошні загад, воіны авалодалі вышынёй і нанеслі адчувальны ўдар па варожай абароне.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1943 г. за ўмелае камандаванне палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Сямёну Іванавічу Азараву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1943), Чырвонай Зоркі (1940). Імем С.І. Азарава названа вуліца ў Чавусах, на алеі Герояў змешчаны яго партрэт.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».