Краткая справка:
спартсмен і трэнер (фехтаванне на шаблях), майстар спорту СССР міжнароднага класа, чэмпіён ХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіён свету (1979, 1981), уладальнік і прызёр Кубкаў Еўропы (1980–1983), чэмпіён СССР (1980, 1982)
Имена на других языках:
Alekhin Nikolai (не определен); Алёхин Николай Александрович (русский);
2191 символ
Справка
Мікалай Алёхін нарадзіўся 26 кастрычніка 1954 г. у г. Мінску. У секцыю фехтавання ў ваенным гарадку Масюкоўшчына запісаўся, бо іншых спартыўных секцый не было. Разам з ім да трэнера Эрнста Асіеўскага трапіў і Аляксандр Раманькоў, таксама будучы алімпійскі чэмпіён. Мікалай Алёхін займаўся, спрабуючы ўсе віды зброі, але перавагу аддаваў рапіры. У 1966 г. каманда Мінскага раёна рыхтавалася да рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў. Рапірыстаў на два месцы было трое, а вось шабліст ўсяго адзін. Тады трэнер прызначыў на гэтае месца Алёхіна. На першых сваіх шабельных спаборніцтвах Мікалай Алёхін стаў сярэбраным прызёрам.
У 1974 г. спартсмен стаў кандыдатам у зборную Савецкага Саюза. У 1975 г. беларускі шабліст заняў 3 месца на Спартакіядзе народаў СССР. Праз тры гады яго ўключылі ў зборную.
Сярэбраны медаль у камандных спаборніцтвах VII летняй спартакіяды народаў СССР стаў яго пуцёўкай на чэмпіянат свету ў Мельбурне. У 1979 г. у Аўстраліі адбылося першае выступленне на дарослай міжнароднай арэне. Дэбютант каманды Мікалай Алёхін у асабістым першынстве трапіў у шасцёрку наймацнейшых. Мог бы заваяваць і бронзавы медаль, але прайграў у спрэчцы за яе ўсяго 1 укол. Выніковае 5 месца стала важкай заяўкай на маскоўскую Алімпіяду. Да таго ж, на чэмпіянаце свету ў агульным камандным заліку савецкія шаблісты сталі пераможцамі. У тым жа 1979 г. на Сусветных студэнцкіх гульнях Алёхін стаў уладальнікам “золата”.
І вось 1980 г., Алімпіяда – самы прэстыжны турнір для ўсіх спартсменаў. У Алёхіна “золата” ў каманднай шаблі. У 1981 г. ён стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету (Клермон-Феран) у камандным першынстве, заняў 4 месца ў асабістым заліку. А ў 1982 г. выйграў прэстыжны турнір "Кубак Венгрыі". Таксама спартсмен з’яўляецца чэмпіёнам СССР 1980 г. i 1982 г. у камандным першынстве, бронзавым прызёрам чэмпіянату СССР 1980 г. у асабістым першынстве. Узнагароджаны медалём "За працоўную адзнаку".
Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры, Мікалай Аляксандравіч Алёхін трэніраваў зборную каманду БССР па фехтаванні на шаблях.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.