Дата рождения:
05.01.1944 Старобін, г. п., Салігорскі раён, Мінская вобласць
Краткая справка:
архітэктар, заслужаны архітэктар Беларусі
Имена на других языках:
Кривошеев Сергей Павлович (русский);
1159 символов
Справка
Сяргей Паўлавіч Крывашэеў нарадзіўся ў г. п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці. У 1967 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). З 1967 г. працуе ў інстытуце “Гомельграмадзянпраект” (з 1999 г. намеснік дырэктара па архітэктуры).
Асноўныя работы (у суаўтарстве): генпланы гарадоў Гомель (1974–1977), Мазыр (1975–1978), Рэчыца (1978–1980); планіроўка і забудова мікрараёнаў №5 (1977), 5А (1990) і пасёлка Крынічны (1978) у Мазыры, мікрараёнаў № 16, 17, 19, 20, 53, 59 у Гомелі (усе 1980–90-я гг); праекты дэталёвай планіроўкі цэнтраў Гомеля (1979) і Мазыра (1982), жылых раёнаў “Паўднёвы” (1983) і “Валатава” (1985) у Гомелі. Аўтар праектаў рэканструкцый Парку культуры і адпачынку імя Луначарскага, дзіцячага сквера па вул. Савецкай, плошчы Перамогі ў Гомелі, парку ў г. Шклоў Магілёўскай вобласці (усе 1990–2000-я гг.), дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Паўднёвы, Плёсы, забудовы мікраёна № 59 у Гомелі (усе 2010).
У 1999 г. С. П. Крывашэеву прысвоена ганаровае званне “Заслужаны архітэктар Беларусі”.