Краткая справка:
лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1942), узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ст., медалямі
Имена на других языках:
Минкевич Франц Адольфович (русский);
1394 символа
Справка
Франц Адольфавіч Мінкевіч нарадзіўся ў Мінску ў сям’і рабочага. Скончыў 7 класаў і працаваў на заводзе «Энергія».
З 1924 г. знаходзіўся на службе ў Чырвонай Арміі. Скончыў Маскоўскую артылерыйскую школу, Харкаўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў-назіральнікаў. З чэрвеня 1941 г. ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны ў складзе далёкабамбардзіровачнага авіяцыйнага палка.
Да канца 1941 г. Франц Мінкевіч здзейсніў 87 баявых вылетаў у тыл ворага для знішчэння ваенна-прамысловых аб’ектаў і дэсантавання парашутыстаў. У 1942 г. лётчык бамбіў ваенныя аб’екты і чыгуначную станцыю ў акупіраваным Мінску, больш за 10 разоў вылятаў на начныя бамбардзіроўкі Берліна.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 сакавіка 1942 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Францу Адольфавічу Мінкевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Ф.А. Мінкевіч здзейсніў больш за 150 баявых вылетаў, збіў 2 самалёты ворага. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. жыў і працаваў у Адэсе. Да 1962 г. знаходзіўся на гаспадарчай працы. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».