Дата рождения:
23.02.1919 Газьба, в., Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
12.08.1971
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Славы ІІІ-й ступені, медалямі
Имена на других языках:
Козлов Арсений Ефимович (русский); Козлов Арсентий Ефимович (русский);
1355 символов
Справка
Арсен Яўхімавіч Казлоў нарадзіўся ў вёсцы Газьба Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У кастрычніку 1939 г. стаў чырвонаармейцам, з чэрвеня 1941 г. быў на фронце. Старшы сяржант Казлоў вызначыўся ў час фарсіравання ракі Дунай непадалёк ад венгерскага горада Дунафельдвар, калі камандаваў аддзяленнем інжынерна-сапёрнага батальёна. Лодкі з дэсантам накіроўваліся да правага берага Дуная, калі гітлераўцы заўважылі нашых байцоў і адкрылі кулямётны агонь. Пад абстрэл трапіла і лодка, у якой знаходзіўся Арсен Казлоў. Сяржант не разгубіўся, выскачыў у ваду і пагнаў лодку да берага. У гэты момант ён быў паранены асколкам гранаты, але разам з сябрамі кінуўся ў атаку і ў ліку першых уварваўся ў непрыяцельскую траншэю.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Арсену Яўхімавічу Казлову было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля вайны А.Я. Казлоў вярнуўся на радзіму, быў работнікам машынна-трактарнай станцыі і мясцовага саўгаса.
Арсен Яўхімавіч Казлоў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Славы ІІІ-й ступені, медалямі. Імя Героя носіць вуліца ў Гарадку.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».