Дата рождения:
20.01.1914 Калодзішчы, в., Мінскі павет, Мінская губерня (цяпер аг. Калодзішчы, Мінскі раён)
Дата смерти:
12.04.1996
Краткая справка:
ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1942), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І-й ст., медалямі
Имена на других языках:
Карпович Викентий Павлович (русский);
1500 символов
Справка
Вікенцій Паўлавіч Карповіч нарадзіўся ў вёсцы Калодзішчы ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы вучыўся ў Інстытуце нацыянальных меншасцяў, наведваў Мінскі аэраклуб, працаваў на заводзе “Ударнік” у Мінску.
У 1938 г. стаў чырвонаармейцам і атрымаў накіраванне ў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З 22 чэрвеня 1941 г. вылятаў на разведку і штурмоўку войскаў праціўніка, прымаў удзел у паветраных баях. У снежні 1941 г. малодшы лэйтэнант Карповіч быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Да сакавіка 1942 г. В.П. Карповіч здзейсніў 256 паспяховых баявых вылетаў, удзельнічаў у 20 паветраных баях, збіў варожы знішчальнік. 16 сакавіка 1942 г. пры выкананні баявога задання быў цяжка паранены, аднак здолеў прывесці пашкоджаны самалёт на свой аэрадром.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 чэрвеня 1942 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Вікенцію Паўлавічу Карповічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
У 1944 г. В.П. Карповіч скончыў Ваенна-паветраную акадэмію, да 1960 г. заставаўся на службе. Пасля выхаду ў запас жыў у горадзе Краснадар (Расія). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Адна з вуліц у Калодзішчах названа ў гонар В.П. Карповіча. У Краснадары на доме, у якім жыў Герой, устаноўлена мемарыяльная дошка.