Дата рождения:
08.11.1919 Сенненскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
06.10.1974 Мінск, г.
Краткая справка:
ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (тройчы), Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, Аляксандра Неўскага, медалямі
Имена на других языках:
Каминский Иван Илларионович (русский);
1734 символа
Справка
Іван Іларыёнавіч Камінскі нарадзіўся 8 лістапада 1919 г. у сялянскай сям’і ў в. Мяккія (цяпер не існуе) Сенненскага павета (цяпер Сенненскага раёна Віцебскай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Машканах вучыўся на Віцебскім рабфаку Народнага камісарыята асветы. У 1939 г. быў прызваны ў армію. Прайшоў навучанне ў Віцебскім аэраклубе, Харкаўскай ваеннай авіяцыйнай школе пілотаў, Радзенскай ваеннай авіяшколе і ваеннай школе лётчыкаў у г. Энгельсе. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях пад Масквой, вызваленні Беларусі, Літвы і Польшчы. Зарэкамендаваў сябе як адважны воін, валодаў высокім лётным майстэрствам. За гады вайны лётчык зрабіў 239 баявых вылетаў, налятаў больш за паўмільёна кіламетраў, сфатаграфаваў 27 тыс. кв. км. акупаванай тэрыторыі.
У лютым 1945 г. І. І. Камінскі праводзіў фатаграфаванне групоўкі ворага ў раёне г. Кёнігсберга. У час няроўнага паветранага бою, маючы значныя пашкоджанні баявой машыны, ён здолеў выканаць заданне і паспяхова вярнуцца на сваю тэрыторыю. За гэты подзвіг І. І. Камінскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Ён узнагароджаны таксама ордэнамі Леніна, Чырвонага сцяга (тройчы), Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, Аляксандра Неўскага, медалямі.
У пасляваенныя гады І. І. Камінскі знаходзіўся на партыйнай і савецкай рабоце: выбіраўся ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, працаваў у Міністэрстве дзяржкантролю і апараце Дзяржплана БССР, з’яўляўся старшынёй Фрунзенскага райвыканкама Мінска.
Памёр лётчык 6 кастрычніка 1974 г., пахаваны ў Мінску. У аграгарадку Машканы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ўстаноўлены яго бюст. Імя Івана Іларыёнавіча пасмяротна ўнесена ў спіс ганаровых жыхароў Фрунзенскага раёна Мінска.