Дата рождения:
20.04.1914 Заполле, в., Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
01.05.2005
Краткая справка:
удзельнік партызанскага руху ў Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны", "За службу Радзіме" ІІІ ст., вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі
Имена на других языках:
Малышев Фёдор Алексеевич (русский);
1690 символов
Справка
Фёдар Аляксеевіч Малышаў нарадзіўся ў вёсцы Заполле (цяпер у межах вёскі Камаровічы) Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна. У 1941 г. скончыў Мінскі політэхнічны інстытут. Працаваў інжынерам на торфапрадпрыемстве Віцебскай вобласці.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, займаўся пашкоджваннем тэхнікі свайго прадпрыемства, каб яно не дасталося ворагу, быў арыштаваны і змешчаны ў лагер для савецкіх ваеннапалонных. З дапамогай мясцовай жыхаркі быў вызвалены, вярнуўся ў родную вёску і праз некаторы час уступіў у партызанскі атрад, дзе займаўся падрыўной дзейнасцю. У радах партызан змагаліся пяцёра братоў Малышавых: Сцяпан, Сяргей, Яфрэм, Фёдар і Арсень. У лістападзе 1942 г. Фёдар Малышаў быў прызначаны камандзірам дыверсійнай групы Капаткевіцкай партызанскай брыгады. Падрыўнікі групы Малышава пусцілі пад адхон дзевятнаццаць эшалонаў ворага.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 г. за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Фёдару Аляксеевічу Малышаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Са снежня 1946 г. Ф.А. Малышаў працаваў у Міністэрстве паліўнай прамысловасці Беларускай ССР, затым загадваў лабараторыяй Інстытута торфу Акадэміі навук БССР. Абараніў дысертацыю, стаў кандыдатам, а потым і доктарам тэхнічных навук.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», «За службу Радзіме» ІІІ-й ступені, медалямі. У Мінску на доме, дзе жыў Ф.А. Малышаў, устаноўлена мемарыяльная дошка. Яго імя прысвоена сярэдняй школе № 48.