Дата рождения:
15.07.1924 Губіншчына, в., Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
10.05.1996 Магілёў, г.
Краткая справка:
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, вайны з Японіяй (1945), поўны кавалер ордэна Славы, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І-й ст., медалямі
Варианты имени:
Карніенка Уладзімір Якаўлевіч
Имена на других языках:
Корнеенко Владимир Яковлевич (русский); Корниенко Владимир Яковлевич (русский);
1785 символов
Справка
Уладзімір Якаўлевіч Карнеенка нарадзіўся ў вёсцы Губіншчына Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і селяніна. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у калгасе. У снежні 1943 г. трапіў на фронт.
29 лютага 1944 г. радавы кулямётнай роты Карнеенка ў баях за вёску Янава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці знішчыў звыш дзесяці гітлераўцаў і быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ-й ступені.
28 сакавіка 1944 г. у баі за вёску Красніца Быхаўскага раёна яфрэйтар Карнеенка знішчыў агнём з кулямёта каля двух дзясяткаў салдат праціўніка. Чырвонаармеец атрымаў раненне, але поля бою не пакінуў. У маі 1944 г. яфрэйтар Карнеенка быў ўзнагароджаны ордэнам Славы ІІІ-й ступені яшчэ раз.
У ліпені 1944 г. малодшы сяржант Карнеенка незаўважаным трапіў на тэрыторыю праціўніка непадалёк ад вёскі Белая Лужа Смілавіцкага раёна Мінскай вобласці. Кулямётны агонь па праціўніку з блізкай адлегласці спрыяў вызваленню вёскі з мінімальнымі стратамі. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, загадам ад 30 лістапада 1944 г. Уладзімір Якаўлевіч Карнеенка быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІ-й ступені.
Да канца вайны У.Я. Карнеенка быў на фронце: прымаў удзел у вызваленні Польшчы, вайне супраць Японіі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родныя мясціны. Жыў у Крычаве і Магілёве, узначальваў Бацвінаўскі сельскі Савет Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 лістапада 1970 г. за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Уладзімір Якаўлевіч Карнеенка быў пераўзнагароджаны ордэнам Славы І-й ступені і стаў поўным кавалерам ордэна Славы.
Акрамя ордэнаў Славы І-й, ІІ-й і ІІІ-й ступеняў, У.Я. Карнеенка быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І-й ступені, медалямі.