Дата рождения:
17.02.1919 Якаўлевічы, в., Аршанскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
29.04.1943 Расія
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)
Имена на других языках:
Сержантов Иван Яковлевич (русский);
1406 символов
Справка
Іван Якаўлевіч Сяржантаў нарадзіўся ў вёсцы Якаўлевічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і селяніна. Скончыў 7 класаў, займаўся ў Аршанскім аэраклубе.
У Чырвонай Арміі з 1938 г. Закончыў Адэскую авіяшколу. Пасля атрымання звання пілота быў накіраваны ў Чугуеўскае ваеннае авіяцыйне вучылішча, якое скончыў за некалькі дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. З 1942 г. Іван Сяржантаў – пілот 148-га знішчальнага авіяпалка. Змагаўся пад Харкавам, Сталінградам і Растовам. У жніўні 1942 г. быў уключаны ў склад 9-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка. Гвардыі лейтэнант Сяржантаў здзейсніў больш за 250 баявых вылетаў, у 85 паветраных баях асабіста збіў 13 самалётаў праціўніка і яшчэ 8 – у групе. Быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза. Трагічна загінуў 29 красавіка 1943 г. і быў пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Растоў-на-Доне.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства, Івану Якаўлевічу Сяржантаву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Іван Сяржантаў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі. Яго імя носяць вуліцы ў гарадах Орша і Растоў-на-Доне, імя героя ўвекавечана ў мемарыяле ў растоўскім Парку авіятараў.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.