Дата рождения:
18.10.1924 Навінкі, в., Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
12.02.1999
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, Чырвонай Зоркі, ордэнам Румынскай Народнай Рэспублікі «Зорка Румыніі», медалямі
Имена на других языках:
Тимошенко Иван Архипович (русский);
2888 символов
Справка
Іван Архіпавіч Цімашэнка нарадзіўся ў вёсцы Навінкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў няпоўную сярэднюю школу, затым вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі ў Хойніцкім раёне, дзе набыў спецыяльнасць трактарыста-машыніста. Працаваў на Васілевіцкай машынна-трактарнай станцыі. У няпоўныя 17 гадоў быў прызначаны брыгадзірам трактарнай брыгады.
У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі. Актыўна дапамагаў партызанам, дастаўляў у партызанскі атрад медыкаменты, зброю, харчаванне і даныя разведкі.
Пасля вызвалення Беларусі І.А. Цімашэнка быў накіраваны ў танкавы вучэбны полк, дзе атрымаў спецыяльнасць механіка-вадзіцеля танка. Са жніўня 1944 г. знаходзіўся ў дзеючай арміі, ваяваў на 2-м і 3-м Украінскім франтах, удзельнічаў у 27 танкавых атаках, быў тройчы паранены. Падчас Бухарэсцка-Арадскай аперацыі Цімашэнка ўдзельнічаў у баях па вызваленні Трансільваніі. У баі ля горада Турда знішчыў замаскіраваную гармату ворага.
Загадам па 9-му гвардзейскаму механізаванаму корпусу ад 6 лiстапада 1944 г. Іван Архіпавіч Цімашэнка быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ-й ступені.
У снежні 1944 г. у складзе танкавай арміі 2-га Украінскага фронту прымаў удзел у Будапешцкай наступальнай аперацыі. Прыкрываючы сапёраў, якія вялі размініраванне маста для праходу войскаў у напрамку Будапешта, экіпаж яго танка знішчыў вырожы кулямёт і некалькі салдат праціўніка.
Загадам па 6-й гвардзейскай танкавай арміі ад 16 лютага 1945 г. гвардыі старшы сяржант Цімашэнка быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІ-й ступені.
У сакавіку – красавіку 1945 г. падчас Венскай наступальнай аперацыі Іван Архіпавіч таксама праявіў смеласць і адвагу: у складаных умовах горна-лясістай мясцовасці танкісты знішчылі каля дзесяці салдат праціўніка, захапілі склад фаустпатронаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць Іван Архіпавіч Цімашэнка быў узнагароджаны ордэнам Славы І-й ступені і стаў поўным кавалерам ордэна Славы.
Пасля вайны прадоўжыў службу ў Чырвонай Арміі. У 1952 г. скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу пры Саратаўскім танка-тэхнічным вучылішчы імя Лізюкова, у 1958 г. – Кіеўскае танка-тэхнічнае вучылішча. У 1960-я гг. служыў у Групе савецкіх ваенных спецыялістаў на Кубе, затым у горадзе Крывы Рог Днепрапятроўскай вобласці. Пасля звальнення ў запас у 1970 г. працаваў дырэктарам дома адпачынку металургічнага камбіната.
З’яўляецца поўным кавалерам ордэна Славы, узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, Чырвонай Зоркі, ордэнам Румынскай Народнай Рэспублікі «Зорка Румыніі», медалямі.
Імя І.А. Цімашэнкі занесена ў Кнігу народнай славы калгаса «Іскра» Калінкавіцкага раёна.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».