Дата рождения:
07.04.1905 Трубільня, в., Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
11.11.1959
Краткая справка:
ваенны дзеяч, генерал-маёр артылерыі, удзельнік вайны ў Іспаніі 1936-1939 гг. і савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава ІІ ст., Багдана Хмяльніцкага ІІ ст., двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі
Имена на других языках:
Воропаев Иван Кириллович (русский);
2293 символа
Справка
Іван Кірылавіч Варапаеў нарадзіўся ў вёсцы Трубільня Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў пяць класаў Краснапольскай школы ІІ ступені. У пачатку 1920-х гг. быў парабкам, у 1924–1927 гг. працаваў на чыгуналіцейным заводзе ў Гомелі.
З кастрычніка 1927 г. знаходзіўся на службе ў Чырвонай Арміі. У 1934 г. скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу артылерыі, служыў на розных камандных пасадах. Удзельнічаў у нацыянальна-рэвалюцыйнай вайне іспанскага народа 1936–1939 гг., вызваленчым паходзе савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь, савецка-фінляндскай вайне 1939–1940 гг.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны І.К. Варапаеў у дзеючай арміі: яго полк прымаў удзел у абароне Слоніма, Пухавіч, Бабруйска, Быхава і Слаўгарада. Змагаўся на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, удзельнічаў у Сталінградскай, Курскай бітвах, вызваленні Украіны, Беларусі, Польшчы, баях у Германіі.
Пры фарсіраванні Віслы ў жніўні 1944 г. Іван Варапаеў забяспечваў пераправу злучэнняў корпуса, асабіста кіраваў пераправай артылерыі. За месяц наступальных баёў артылерысты корпуса пад яго камандаваннем падбілі 106 танкаў і самаходных гармат праціўніка, знішчылі 172 мінамёты і гарматы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычнiка 1944 г. за ўмелае і паспяховае камандаванне артылерыяй стралковага корпуса, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Івану Кірылавічу Варапаеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Баявы шлях І.К. Варапаеў завяршыў у Берліне. Пасля вайны працягнуў вайсковую службу. У 1946 г. скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Служыў намеснікам начальніка Вышэйшай афіцэрскай штабной школы ў Каломне, камандаваў артылерыяй стралковага корпуса ў Ціраспалі. З 1950 г. Іван Кірылавіч Варапаеў – у запасе.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава ІІ-й ступені, Багдана Хмяльніцкага ІІ-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Бюст І.К. Варапаева ўстаноўлены на Алеі памяці ў Мемарыяльным парку Каломны. Імя Героя носіць адна з вуліц Краснаполля.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».