Дата рождения:
19.11.1840 Варкава, в., Дынабургскі (Дзвінскі) павет, Віцебская губерня (цяпер Латвія)
Дата смерти:
22.11.1901
Краткая справка:
расійскі біёлаг, эмбрыёлаг-эвалюцыяніст, адзін з заснавальнікаў параўнальнай эмбрыялогіі і фізіялогіі беспазваночных жывёл, эвалюцыйнай і эксперыментальнай гісталогіі, акадэмік Пецярбургскай АН
Имена на других языках:
Ковалевский Александр Онуфриевич (русский);
1695 символов
Справка
Кавалеўскі Аляксандр Ануфрыевіч, вядомы расійскі біёлаг, эмбрыёлаг-эвалюцыяніст, нарадзіўся ў сям’і беларускага памешчыка ў сяле Шустянцы Віцебскай губерні (зараз у Латвіі).
Вучыўся на прыродазнаўчым аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1865 г. па выніках даследавання ланцэтніка абараніў дысертацыю на тэму «История развития ланцетника» і атрымаў ступень магістра. З 1866 г. з’яўляўся прыват-дацэнтам універсітэта. У далейшым А.А. Кавалеўскі правёў шэраг даследаванняў, на аснове якіх напісаў у 1867 г. доктарскую дысертацыю «Анатомия и история развития Phoronis». Быў прафесарам у Казанскім (з 1868), Кіеўскім (з 1869), Наварасійскім (з 1874) і Санкт-Пецярбургскім (1891–1894) універсітэтах. З 1892 па 1901 г. з’яўляўся дырэктарам Севастопальскай біялагічнай станцыі. У 1890 г. выбраны ардынарным акадэмікам Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук.
Навуковыя працы А.А. Кавалеўскага прысвечаны агульным заканемарнасцям развіцця пазваночных і беспазваночных жывёл. Яго даследаванні залажылі асновы параўнальнай эмбрыялогіі беспазваночных жывёл, эксперыментальнай і эвалюцыйнай гісталогіі, паслужылі асновай для распрацоўкі адзінай тэорыі развіцця зародкавых лісткоў для ўсіх прадстаўнікоў жывёльнага свету. Істотным укладам у мікраскапічную анатомію стала вывучэнне параўнальнай анатоміі і фізіялогіі ніжэйшых жывёл. Кавалеўскі А.А. адкрыў фагацытарныя органы ў беспазваночных, быў у ліку заснавальнікаў філагенетычнага кірунку ў эмбрыялогіі. Вучоны здзейсніў экспедыцыі на Адрыятычнае, Міжземнае, Каспійскае і Чырвонае мора. Удзельнічаў у распрацоўцы мер барацьбы са шкоднікамі вінаграднікаў у Бесарабіі, Крыме, на Каўказе.