Имена на других языках:
Маркевич Онуфрий (русский);
1080 символов
Справка
Ануфрый Маркевіч нарадзіўся на Навагрудчыне. Вучыўся ў Галоўнай школе ў Вільні. Вядома адзіная праца асветніка “Пра ўдасканаленне прыроды ў стварэнні чалавека” (Вільня, 1806), у якой ён, абапіраючыся на даследаванні А. Снядэцкага, Ж. Б. Рабіне, Ж. Л. Бюфона і іншых мысліцеляў і прыродазнаўцаў, выклаў ідэі эвалюцыянізму, матэрыялізму ў антрапагенезе і антрапалагічнага гуманізму. На думку А. Маркевіча, чалавек – гэта вынік працяглай работы прыроды ў яе развіцці. Ён выступаў супраць ненавуковых, містычна-тэалагічных домыслаў пра паходжанне чалавека, аргументавана крытыкаваў расісцкія канцэпцыі, разглядаючы белых і каляровых людзей як адзіны від Homo sapiens. Адрозненні ў колеры скуры тлумачыў прыроднымі прычынамі. Ануфрый Маркевіч выказваў матэрыялістычныя погляды на адзінства прыроды. Крытэрыі праверкі ўсякай думкі бачыў у адпаведнасці яе законам прыроды. Паходжанне міфаў і рэлігій асветнік спрабаваў тлумачыць умовамі (пераважна прыроднымі) жыцця старажытных народаў. Погляды А. Маркевіча паўплывалі на некаторых мысліцеляў у Беларусі.