Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І ст., двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі
Варианты имени:
Гарошчык Павел Антонавіч
Имена на других языках:
Горошек Павел Антонович (русский); Горощик Павел Антонович (русский);
1951 символ
Справка
Павел Антонавіч Гарошак нарадзіўся ў Башкірыі. Пасля заканчэння сямігодкі ў верасні 1941 г. паступіў у Сцерлітамакскую фельчарскую школу. У лютым 1943 г. быў прызваны ў Чырвоную армію і накіраваны на курсы кулямётчыкаў аднаго з пяхотных вучылішчаў.
З верасня 1943 г. радавы Гарошак у якасці камандзіра кулямётнага разліку 1-га мотастралковага батальёна 69-й механізаванай брыгады 9-га механізаванага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі прымаў удзел у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 22 верасня 1943 г. перадавыя часткі 69-й брыгады выйшлі да Дняпра, фарсіравалі раку і занялі плацдарм у раёне сяла Зарубінцы Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці Украіны. У перадавой групе быў і П.А. Гарошак. У ходзе баёў на правым беразе Дняпра быў цяжка паранены батальённы санінструктар. Павел Антонавіч Гарошак стаў санітарам. Ён аказаў медыцынскую дапамогу дваццаці шасці салдатам і афіцэрам, вынес з зоны абстрэлу трыццаць два параненых чырвонаармейца з іх зброяй, асабіста знішчыў дзевяць гітлераўцаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 лістапада 1943 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Паўлу Антонавічу Гарошку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
У 1943–1945 гг. П.А. Гарошак быў курсантам Саратаўскага танкавага вучылішча. У 1946 г. малодшы лейтэнант Гарошак быў дэмабілізаваны. У 1951 г. скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, працаваў у Міністэрстве дзяржаўнага кантролю Беларусі, органах дзяржаўнай бяспекі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.
Мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза П.А. Гарошка ўсталявана на будынку медыцынскага вучылішча ў горадзе Сцерлітамак (Башкартастан). Імя Героя Савецкага Саюза П.А. Гарошка выбіта на стэле ў парку Перамогі ў горадзе Уфа (Башкартастан).