Краткая справка:
спартсменка (гімнастыка спартыўная), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка и сярэбраны прызёр ХХ і ХХІ летніх Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен; 1976, Манрэаль), чэмпіёнка і сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1974), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1973), абсалютная чэмпіёнка СССР (1975), ганаровая грамадзянка Гродна, узнагароджана ордэнам Дружбы народаў, ордэнам "Знак Пашаны"
Имена на других языках:
Korbut Olga (не определен); Корбут Ольга Валентиновна (русский);
2032 символа
Справка
Вольга Корбут нарадзілася ў Гродне. Яна – малодшая з чатырох сясцёр. У сямігадовым узросце пачала наведваць секцыю гімнастыкі, аднак праз паўгода заняткаў пакінула яе. Праз некаторы час на адным з гарадскіх турніраў дзяўчынку заўважыла і запрасіла да сябе алімпійская чэмпіёнка і трэнер Алена Валчэцкая. Праз год яна перадала Вольгу Корбут свайму трэнеру Рэнальду Іванавічу Кнышу, які і прывёў спартсменку да алімпійскага золата.
Рэнальд Кныш – трэнер-наватар, які вынайшаў больш за 30 новых элементаў у спартыўнай гімнастыцы, у тым ліку і знакамітую «пятлю Корбут» – гімнастычны элемент, які стаў візітнай карткай гэтай беларускай гімнасткі.
У 1969 г. на чэмпіянаце рэспублікі Вольга Корбут паказала сваё арыгінальнае сальта на брусах, праз год 15-гадовая гімнастка заваявала тытул чэмпіёнкі СССР у апорным скачку.
На XX Алімпійскіх гульнях летам 1972 г. у склад зборнай СССР па спартыўнай гімнастыцы ўваходзілі Любоў Бурда, Вольга Корбут, Антаніна Кошаль, Эльвіра Саадзі, Людміла Турышчава і Тамара Лазаковіч. На мюнхенскай Алімпіядзе Вольга Корбут заваявала тры залатыя медалі (каманднае першынство, практыкаванні на бервяне, вольныя практыкаванні) і адзін сярэбраны (практыкаванні на брусах). Суддзяў і гледачоў уразіла тая лёгкасць, з якой спартсменка выконвала самыя складаныя элементы.
У 1973 г. зборная СССР па гімнастыцы адправілася ў турнэ па Злучаныз Штатах Амерыкі, падчас якога Вольга Корбут і яе трэнер сустракаліся з прэзідэнтам ЗША Рычардам Ніксанам.
У 1974–1975 гг. гімнастка атрымала шэраг перамог на чэмпіянатах свету і СССР, увайшла ў склад алімпійскай зборнай СССР. На XXI летніх Алімпійскіх гульнях у Манрэалі ў 1976 г. Вольга Корбут стала алімпійскай чэмпіёнкай у камандным першынстве, выйграла сярэбраны медаль у спаборніцтвах на бервяне.
У 1978 г. Вольга Корбут пакінула вялікі спорт. З канца 1980-х гг. спартсменка жыве ў ЗША.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.