Краткая справка:
вучоны ў галіне геалогіі, краязнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)
Варианты имени:
Ляўкоў Эрнст Аркадзьевіч
Имена на других языках:
Левков Эрнст Аркадьевич (русский);
1891 символ
Справка
Эрнст Аркадзевіч Ляўкоў нарадзіўся ў Мінску. У 1958 г. скончыў геолага-геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна (БДУ). У 1958‒1977 гг. працаваў у Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце, у 1977‒1996 гг. ‒ у Інстытуце геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР (у 1985‒1992 гг. загадваў лабараторыяй). У 1965 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование вещественного состава песчано-гравийно-галечных отложений северной Белоруссии в связи с их использованием в народном хозяйстве», у 1981 г. ‒ доктарскую дысертацыю на тэму «Гляциотектоника». Адначасова Э. А. Ляўкоў быў выкладчыкам у Мінскім педагагічным інстытуце, БДУ, Гомельскім дзяржаўным універсітэце. У 1984 г. атрымаў вучонае званне прафесара.
Эрнст Аркадзевіч ‒ аўтар каля 400 навуковых прац па рэгіянальнай геалогіі, рэльефу, карысных выкапнях Беларусі. Сярод іх ‒ «Пески Белоруссии и их промышленное использование» (у суаўтарстве, 1961), «В недрах земли Белорусской» (1964), «Геология антропогена Белоруссии» (у суаўтарстве, 1973), «Гляциотектоника» (1980), «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны» (1992) і інш. Вучоны даследаваў ледніковыя валуны і культавыя камяні, заканамернасці фарміравання палеагенавых, неагенавых і чацвярцічных адкладаў. Ён склаў прагноз для пошукаў практычна ўсіх відаў карысных выкапняў кайназойскай тоўшчы на тэрыторыі Беларусі, праводзіў даследаванні ў галіне літалогіі, стратыграфіі, неатэктоніцы, распрацоўваў тэорыю гляцыятэктонікі. Кожны год выязджаў на палявыя даследаванні амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі, вывучаў геалагічную будову і формы рэльефу, валуны. Таксама цікавіўся фальклорам, збіраў і запісваў народныя легенды і паданні.
У 1986 г. Э. А. Ляўкоў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР. Ён з’яўляўся членам-карэспандэнтам Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў і Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1994).