Дата смерти:
16.01.1785 Слуцк, г., Мінская вобласць
Краткая справка:
майстар-ткач Нясвіжскай і Слуцкай мануфактур шаўковых паясоў
Варианты имени:
Маджаранец Ян; Маджаранц Аванес; Мадзьярскі Ян; Мажарскі Ян
Имена на других языках:
Madżarski Jan (польский); Маджарский Ян (русский); Мажарский Ян (русский);
1647 символов
Справка
Дакладнай даты нараджэння Яна Маджарскага даследчыкі ўстанавіць не змаглі (верагодна 1720-я гг.). Вядома, што паходзіў ён са Стамбула і належаў да яе армянскай грамады. Яго маці Люцыя паходзіла з мясцовага армянскага роду, а бацька Нума са змяшанага армянска-венгерскага роду. Сям’я не была знатнага паходжання і належала да гандлёва-рамеснага саслоўя.
Згодна з архіўнымі крыніцамі, Я. Маджарскі ў пачатку 1750-х гг. працаваў на ткацкай мануфактуры ў г. Станіславе (цяпер г. Івана-Франкоўск, Украіна). Адтуль па запрашэнні нясвіжскага ардыната Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі пераехаў у Нясвіж каб наладзіць ткацкую вытворчасць. Згодна з кантрактам, заключаным у 1758 г. паміж Радзівілам Рыбанькай і Я. Маджарскім, майстар атрымліваў заработную плату ў памеры 1 дукат у тыдзень. Акрамя паясоў павінен быў вырабляць шпалеры, збрую для коней і іншыя тканыя рэчы, а таксама падрыхтаваць вучня-майстра. Як “мэтр” Нясвіжскай мануфактуры шаўковых паясоў, Я. Маджарскі распараджаўся варштатамі і работнікамі “персіярні”, займаўся распрацоўкай дэкору вырабаў і інш. У пачатку 1760-х гг. прадпрыемства было перавезена ў Слуцк, куды праз некаторы час прыбыла і сям’я майстра са Стамбула. У 1776 г. Я. Маджарскі стаў арандатарам Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў і кіраваў ёй да пачатку 1780-х гг. Справы на прадпрыемстве ішлі вельмі паспяхова. У якасці ўдзячнасці за добра наладжанную працу майстар атрымаў ад свайго наймальніка ў пажыццёвае залогавае ўладанне фальварак Сёлка ў Слуцкім павеце. Памёр Ян Маджарскі 16 студзеня 1785 г. у сваім фальварку. Верагодна, быў пахаваны ў крыпце манастыра бернардзінцаў у Слуцку.