Дата рождения:
10.01.1925 Шастакі, в., Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
17.07.1996
Краткая справка:
удзельнік партызанскага руху і вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, узнагароджаны ордэнамі "Знак Пашаны", Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ст., медалямі
Имена на других языках:
Сафонов Михаил Фролович (русский);
1509 символов
Справка
Міхаіл Фролавіч Сафонаў нарадзіўся ў вёсцы Шастакі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў 7 класаў.
З восені 1943 г. Міхаіл Сафонаў – баец партызанскага атрада. У жніўні 1944 г. быў прызваны ў дзеючую армію, ваяваў у асобнай разведвальнай роце на 2-м Беларускім фронце. Ноччу 19 верасня 1944 г. Міхаіл Сафонаў у раёне ракі Нараў (Польшча) скрытна падабраўся да варожага агнявога пункта і захапіў у палон гітлераўца, які даў каштоўныя звесткі аб варожай абароне. За гэты подзвіг Міхаіл Фролавіч Сафонаў быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ-й ступені.
Зімой 1945 гг. у баях на тэрыторыі Польшчы ў час разведкі знішчыў гранатамі і агнём з аўтамата 12 варожых салдат і афіцэраў, захапіў ручны кулямёт і 10 аўтаматаў і ў лютым 1945 г. быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІ-й ступені.
У красавіку 1945 г. у час ліквідацыі групоўкі праціўніка на паўднёвым усходзе ад Берліна М.Ф. Сафронаў разам з сябрамі ўварваліся ў размяшчэнне непрыяцеля, знішчылі 13 гітлераўцаў і яшчэ 9 захапілі ў палон.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 г. за мужнасць, адвагу і гераізм Міхаіл Фролавіч Сафонаў быў узнагароджаны ордэнам Славы І-й ступені і стаў поўным кавалерам ордэна Славы.
Пасля дэмабілізацыі М.Ф. Сафонаў вярнуўся ў родныя мясціны. Працаваў на магілёўскім заводзе “Электрарухавік”.
Узнагароджаны ордэнамі Славы І-й, ІІ-й і ІІІ-й ступеняў, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны”, Айчыннай вайны І-й ступені, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.