Дата смерти:
1830-я гг. Слуцк, г., Мінская вобласць
Краткая справка:
майстар мастацкага ткацтва Слуцкай мануфактуры
Варианты имени:
Барсук Юзаф
Имена на других языках:
Borsuk Józef (польский); Борсук Иосиф (русский);
556 символов
Справка
Іосіф (Юзаф) Барсук нарадзіўся ў 1755 г. у сям’і Сымона Барсука – аканома радзівілаўскіх фальваркаў Новы Двор, Горкі і Манькава. Яго працоўная біяграфія цалкам звязана са Слуцкай мануфактурай шаўковых паясоў. У маладым узросце ён паступіў туды ў якасці вучня “мэтра” Я. Маджарскага. З часам стаў вядучым ткачом прадпрыемства. Па звестках сучаснікаў, І. Барсук у сталым узросце заставаўся амаль апошнім случчанінам, які ў 1830-я гг. апранаў традыцыйны старасвецкі шляхецкі касцюм і насіў слуцкі пояс – знак эпохі, якая сышла.