Дата рождения:
19.06.1896 Вялікая Любшчына, в., Віцебскі раён
Дата смерти:
27.10.1976 Расія
Краткая справка:
ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава ІІ ст., Айчыннай вайны І ст.
Имена на других языках:
Осташенко Фёдор Афанасьевич (русский);
1786 символов
Справка
Фёдар Асташэнка нарадзіўся на Віцебшчыне. У жніўні 1915 г. пайшоў у армію, прымаў удзел у Першай сусветнай вайне. З ліпеня 1918 г. Ф.А. Асташэнка служыў у радах Чырвонай Арміі, удзельнік грамадзянскай вайны, савецка-польскай вайны 1920 г. У 1925–1930 гг. служыў у Смаленску і Полацку, у 1931–1937 гг. займаў розныя пасады пры штабе Беларускай ваеннай акругі.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны палкоўнік Ф.А. Асташэнка сустрэў на пасадзе намесніка камандзіра шостай Арлоўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі. Удзельнічаў у абарончых баях на Брэсцкім і Бабруйскім напрамках.
У далейшым баявы шлях Фёдара Апанасавіча праходзіў праз Кобрын, Бярозу-Картузскую, Ружаны, Косава, Лунінец. Потым – баі на Магілёўшчыне.
Фёдар Апанасавіч Асташэнка – актыўны ўдзельнік Сталінградскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай бітваў і Яска-Кішынеўскай аперацый. На заключным этапе вайны камандзір 57-га стралковага корпуса генерал-маёр Асташэнка прымаў актыўны ўдзел у вызваленні Паўднёва-Усходняй Еўропы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 красавіка 1945 г. за ўмелае кіраўніцтва войскамі і асабісты гераізм у баях пад Будапештам Фёдару Апанасавічу Асташэнку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». Сярод баявых узнагарод генерал-лейтэнанта Асташэнкі два ордэны Леніна, урадавыя ўзнагароды Чэхаславакіі, Венгрыі і Румыніі. Ф.А. Асташэнка ўваходзіў у лік ганаровых грамадзян Браціславы і Ціраспаля. Да сакавіка 1947 г. генерал-лейтэнант Асташэнка камандаваў 25-м гвардзейскім стралковым корпусам. У 1948 г. скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К.Я. Варашылава, у 1948–1956 гг. працаваў старэйшым выкладчыкам гэтай акадэміі. З кастрычніка 1956 г. – у адстаўцы.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г., адрэдагаваны ў 2020 г.