Дата рождения:
28.11.1911 Слабодка, в., Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
07.06.2008
Краткая справка:
удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героі Савецкага Саюза (1944)
Имена на других языках:
Болбас Александр Карпович (русский);
2154 символа
Справка
Аляксандр Карпавіч Болбас нарадзіўся ў вёсцы Слабодка (цяпер Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці) у сям'і селяніна. Працаваў у калгасе «Чырвоны маяк», Бабруйскім леспрамгасе. У верасні 1933 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, служыў механікам-вадзіцелем танка. Пасля дэмабілізацыі А.К. Болбас паступіў у Мінскую савпартшколу. Пасля яе заканчэння быў старшынёй завадскога рабочага камітэта аднаго з бабруйскіх заводаў, вучыўся ў Мінскім камуністычныі інстытуце журналістыкі. З лістапада 1939 г. палітрук Болбас ваяваў на савецка-фінляндскім фронце, у 1941–1942 гг. прымаў удзел у абарончых баях у Беларусі, абароне Смаленска, бітвах пад Масквой і Сталінградам. У 1943 г. ваяваў на Курскай дузе, прымаў удзел у вызваленні гарадоў і вёсак Данбаса, Белгарада, Харкава, Сум, Палтаўскай і Чарнігаўскай абласцей.
У раёне горада Пераяслаў-Хмяльніцкі разведчыкі пад камандаваннем капітана Аляксандра Болбаса пераправілася цераз Дняпро, замацаваліся на левым беразе ракі і на працягу трох сутак адбівалі контратакі праціўніка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым геройства і мужнасць капітану Аляксандру Карпавічу Болбасу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Да канца Вялікай Айчыннай вайны А.К. Болбас ваяваў на тэрыторыі Украіны, Эстоніі, Латвіі і Літвы. У студзені 1945 г. быў накіраваны на вучобу ў Акадэмію бранятанкавых войскаў. Пасля яе заканчэння займаў пасаду намесніка камандзіра батальёна танкавага вучылішча ў г. Крывы Рог, узначальваў Дом афіцэраў у г. Чаркасы, быў намеснікам камандзіра батальёна Кіеўскага танкасамаходным вучылішча, замяшчаў начальніка танкавага завода ў Харкаве.
У 1958 г. выйшаў у адстаўку, працаваў на дрэваапрацоўчым камбінаце, у інстытуце электрадынамікі, узначальваў Савет ветэранаў інстытута, выступаў з лекцыямі. Аляксандр Болбас узнагароджаны ордэнам Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ст., ордэнам Багдана Хмяльніцкага, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. на аснове даведкі, размешчанай на сайце інтэрнэт-праекта “Герои страны”.