Дата рождения:
12.07.1906 Добруш, г., Гомельская вобласць
Дата смерти:
05.02.1944
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі
Имена на других языках:
Бухонка Пётр Николаевич (русский); Бухонко Пётр Николаевич (русский);
1334 символа
Справка
Пётр Мікалаевіч Бухонка нарадзіўся ў горадзе Добруш Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў 4 класы школы. З 1928 г. працаваў на Добрушскай цэлюлозна-папяровай фабрыцы «Герой працы» (цяпер Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы»).
У 1941 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. З пачатку вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, служыў сапёрам інжынернага батальёна. 26 верасня 1943 г. пад моцным агнём праціўніка яго батальён перапраўляў байцоў на правы бераг Дняпра. Падчас пераправы лодка, якую вёў Бухонка, была пашкоджана асколкамі міны. Пётр Мікалаевіч змог закрыць прабоіны, даставіў дэсант на бераг і выратаваў некалькі параненых байцоў. У адным з баёў П.М. Бухонка быў цяжка паранены. Памёр ад ран у паходна-палявым шпіталі. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Гуляйполе Крынічанскага раёна Днепрапятроўскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 сакавiка 1944 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Пятру Мікалаевічу Бухонку было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пётр Бухонка ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі. Яго імем названа вуліца ў Добрушы, на будынку фабрыкі, дзе ён працаваў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.