Дата рождения:
28.08.1901 Пружанскі павет, Гродзенская губерня
Дата смерти:
22.04.1945
Краткая справка:
удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза (1943)
Имена на других языках:
Вашкевич Александр Александрович (русский);
1461 символ
Справка
Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч нарадзіўся ў пасёлку Белавеж Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Беластоцкае ваяводства Польшчы).
У 1919 г. трапіў у Чырвоную Армію, быў удзельнікам грамадзянскай вайны. У 1920 г. скончыў кулямётную, а ў 1925 г. – Ваенную пяхотную школу. З 1943 г. прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне ў якасці камандзіра 739-га стралковага палка 213-й стралковай дывізіі 7-й гвардзейскай арміі. У ноч на 27 верасня 1943 г. полк Аляксандра Вашкевіча фарсіраваў Дняпро, замацаваўся на плацдарме, а затым паспяхова перайшоў у наступленне.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычнiка 1943 г. за ўмелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, Аляксандру Аляксандравічу Вашкевічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
Да 23 ліпеня 1944 г. палкоўнік Вашкевіч камандаваў 797-м стралковым палком 232-й Сумска-Кіеўскай стралковай дывізіі, затым у якасці брыгаднага генерала кіраваў 5-й пяхотнай дывізіяй Войска Польскага. Аляксандр Вашкевіч загінуў у баі 22 красавіка 1945 г. і быў пахаваны ў сталіцы Польшчы.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені, замежнымі ордэнамі. Адна з вуліц Пружан носіць імя Аляксандра Вашкевіча.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.