Дата рождения:
09.10.1926 Чонкі, п., Гомельскі раён
Дата смерти:
16.04.1945
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)
Имена на других языках:
Зайцев Иван Степанович (русский);
1069 символов
Справка
Іван Сцяпанавіч Зайцаў нарадзіўся ў вёсцы Чонкі Гомельскага раёна ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю.
У лістападзе 1943 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на 3-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах. Падчас Берлінскай бітвы уваходзіў у склад штурмавой групы стралковага батальёна. 16 красавіка 1945 г. у час бою за станцыю Вербіг (Германія) Іван 3айцаў здзейсніў бяссмертны подзвіг: закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Івану Сцяпанавічу Зайцаву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Іван Сцяпанавіч Зайцаў быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі. Імя Героя носяць вуліцы ў Гомелі і Чонках. На будынку Гомельскага дзяржаўнага прафесіянальнага будаўнічага ліцэя імя П.Я. Галавачова ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць пра І.С. Зайцава.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.