Дата рождения:
10.01.1921 Насовічы, вёска, Добрушскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
02.09.2007
Краткая справка:
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі
Имена на других языках:
Коленников Василий Фёдорович (русский);
1805 символов
Справка
Васіль Фёдаравіч Каленнікаў нарадзіўся ў вёсцы Насовічы Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна, атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю.
У 1938 г. стаў чырвонаармейцам, у 1939 г. скончыў Вольскую ваенную авіяцыйна-тэхнічную школу. З 1942 г. Васіль Каленнікаў праходзіў перападрыхтоўку і ў маі 1943 г. прыбыў на фронт у якасці лётчыка-штурмавіка.
У час бiтвы на Арлоўска-Курскай дузе ў ліпені 1943 г. калона з сотні танкаў праціўніка атакавала чыгуначную станцыю непадалёк ад Курска. Група савецкіх штурмавікоў уступіла ў бой з шасцю знішчальнікамі. Калі В. Каленнікаў збіў першы самалёт ворага, астатнія варожыя самалёты пакінулі поле бою, а савецкія лётчыкі атакавалі танкі праціўніка. Васіль Каленнікаў падпаліў супрацьтанкавымі бомбамі 2 танкі. Да пачатку кастрычніка 1944 г. гвардыі капітан Каленнікаў здзейсніў 130 баявых вылетаў і нанёс ворагу вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Васілю Фёдаравічу Каленнікаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Васіль Каленнікаў застаўся ва Узброеных Сілах. У 1955 г. скончыў Ваенна-паветраную акадэмію, у 1960 г. выйшаў у запас і 10 гадоў працаваў начальнікам Астраханскага аэраклуба, затым выкладаў ваенную справу ў кааператыўным тэхнікуме Астрахані. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Мемарыяльная дошка ў гонар Васіля Каленнікава ўсталявана на будынку Гомельскага ДТСААФ.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».