Краткая справка:
спартсмен (барацьба грэка-рымская), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХVІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1960, Рым), чэмпіён свету (1958, 1961), мнагакратны чэмпіён СССР (1956–1960, 1962)
Имена на других языках:
Karavaev Oleg (не определен); Караваев Олег Николаевич (русский);
1933 символа
Справка
Алег Караваеў нарадзіўся 20 мая 1936 года ў горадзе Мінску. У дзяцінстве захапляўся рознымі відамі спорту: футболам, хакеем, боксам, плаваннем. Аднак галоўным відам спорту для юнака стала барацьба.
Упершыню ў залу Алега Караваева прывёў у Маскве яго брат Ігар, які на той момант ужо быў чэмпіёнам Савецкага Саюза. Трэнер Андрэй Чэлідзэ разгледзеў у юнаку спартыўны патэнцыял, і па вяртанні з Масквы ў Мінск Алег пачаў шукаць секцыі класічнай барацьбы. З 16-гадовым юнаком пачаў займацца Іосіф Іванавіч Аборскі.
Ужо праз тры гады ўпартых трэніровак у 1955-м годзе Алег Караваеў заваяваў "бронзу" на ўсесаюзных спаборніцтвах. У наступным сезоне заняў першае месца, калі перамог у вырашальнай сутычцы больш вопытнага алімпійскага чэмпіёна Канстанціна Вырупаева.
У 1958 годзе беларуса Алега Караваева ўпершыню ўключылі ў склад зборнай Савецкага Саюза для выступлення на міжнародным першынстве. І спартсмен змог не проста апраўдаць давер трэнераў, а стаць чэмпіёнам свету.
Наперадзе быў галоўны старт чатырохгоддзя – XVII летнія Алімпійскія Гульні ў Рыме ў 1960 годзе. Напярэдадні Алімпіяды ў 1959 годзе Караваеў выйграў чэмпіянат СССР, не саступіў сапернікам ніводнага бала. На Гульнях у Рыме беларуса па праве лічылі фаварытам. Ён выйграў шэсць паядынкаў з шасці і стаў адным з першых беларусаў–чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў. Спецыялісты і трэнеры нацыянальных зборных таксама прызналі яго самым тэхнічным спартсменам Алімпіяды.
У 26 гадоў Алег Караваеў у чарговы (сёмы) раз стаў чэмпіёнам СССР. Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры, алімпійскі чэмпіён стаў трэнерам у ДСТ "Буравеснік".
Памёр спартсмен 23 мая 1978 г. Сёння ў Мінску імя Алега Караваева носіць школа грэка-рымскай барацьбы, а з 1994 года ў беларускай сталіцы праводзіцца Міжнародны турнір яго памяці.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.