Дата рождения:
23.01.1906 Бобр, г. п., Крупскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
9 ці 10 мая 1972
Краткая справка:
ваенны дзеяч, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)
Имена на других языках:
Кононов Михаил Дмитриевич (русский);
2217 символов
Справка
Герой Савецкага Саюза Міхаіл Дзмітрыевіч Конанаў нарадзіўся у мястэчку Бобр Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер г. п. у Крупскім раёне Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1930–1931 г. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. Потым працаваў на Ленінградскім суднабудаўнічым заводзе. У 1932 г. скончыў бранятанкавыя курсы ў Ленінградзе, потым Ленінградскі хіміка-тэхналагічны інстытут. У 1939 г. паўторна быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (1939–1940).
У Вялікую Айчынную вайну М.Д. Конанаў ваяваў на Ленінградскім, 1-м Беларускім франтах; з'яўляўся ўдзельнікам абароны горада на Няве, вызвалення Эстоніі, Польшчы. У 1944 г. камандаваў 51-м танкавым батальёнам 220-й асобнай танкавай брыгады 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў студзені 1944 г. у аперацыі за вызваленне Ленінградскай вобласці. Батальён М.Д. Конанава прарваўся ў варожы тыл і дэзарганізаваў абарону праціўніка. За перыяд з 17 па 25 студзеня было знішчана 5 танкаў, 29 гармат, 9 дзотаў, 18 кулямётных кропак, каля 300 гітлераўцаў. У ходзе Вісла-Одэрскай стратэгічнай наступальнай аперацыі байцы пад камандаваннем маёра М.Д. Конанава прарвалі абарону праціўніка, авалодалі пераправай цераз р. Піліца, забяспечыў гэтым фарсіраванне ракі, і замацаваліся на яе левым беразе. Пры вызваленні г. Скернявіцы (Польшча) у студзені 1945 г. танкісты разам з разведчыкамі ў выніку пяцігадзінага бою разграмілі полк нямецкай пяхоты і поўнасцю вызвалілі горад. У красавіку 1945 г. у Германіі М.Д. Конанаў быў цяжка паранены і накіраваны ў шпіталь. Званне Героя Савецкага Саюза ён атрымаў у лютым 1945 г. Узнагароджаны таксама ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі.
Пасля вайны М.Д. Конанаў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 г. ён скончыў Вышэйшую афіцэрскую бронетанкавую школу. В 1959 г. у званні подпалкоўніка быў звольнены ў запас. У 1963–1970 гг. працаваў старшым інжынерам на Адміралцейскім заводзе ў Ленінградзе.
Памёр 9 мая 1972 г. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу.
Імем М. Д. Конанава названа вуліца ў г. п. Бобр.
Матэрыял падрыхтаваны Мінскай абласной бібліятэкай імя А. С. Пушкіна ў 2016 г.