Дата рождения:
22.02.1921 Косетаў, в., Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
09.05.1981 Расія
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ ст., двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі
Имена на других языках:
Алесейко Владимир Титович (русский); Алисейко Владимир Титович (русский);
1771 символ
Справка
Уладзімір Цітавіч Алісейка нарадзіўся ў вёсцы Косетаў Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна. Скончыў няпоўную сярэднюю школу, 3 курсы рабфака ў Мазыры. Працаваў у саўгасе. У верасні 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію.
З ліпеня 1943 г. ваяваў у 42-м асобным сапёрным батальёне на Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскіх, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра.
1 кастрычніка 1943 г. узвод Уладзіміра Алісейкі ў ліку першых пераправіўся на правы бераг ракі на поўдзень ад Кіева і на працягу двух дзён ажыццяўляў пераправу падраздзяленняў Чырвонай Арміі пад агнём ворага. 3 кастрычніка 1943 г. У.Ц. Алісейка быў цяжка паранены, але не пакінуў поля бою.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Уладзіміру Цітавічу Алісейку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля заканчэння вайны працягваў службу ва Узброеных Сілах. У 1971 г. палкоўнік У.Ц. Алісейка выйшаў у запас. Жыў у Краснадары, займаўся забеспячэннем сельскагаспадарчых будоўляў матэрыяламі і абсталяваннем.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.
Матэрыялы пра жыццё і подзвіг Героя знаходзяцца ў гісторыка-краязнаўчым музеі сярэдняй агульнаадукацыйнай школы вёскі Ліпаў Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Піянерская дружына гэтай школы носіць імя У.Ц. Алісейкі. З 2019 г. у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці дзейнічае студэнцкі сельскагаспадарчы атрад імя Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Цітавіча Алісейкі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».