Дата рождения:
23.02.1906 Дуброўка, в., Крупскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
29.01.1945 Літва
Краткая справка:
удзельнік савецка-фінлядскай і Вялікай Айчыннай войнаў, партызанскага руху, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна), медалямі
Имена на других языках:
Портянко Андрей Антонович (русский);
1851 символ
Справка
Андрэй Антонавіч Парцянка нарадзіўся ў вёсцы Дубраўка Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і селяніна. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю.
У 1939–1940 гг. праходзіў абавязковую службу ў Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь, cавецка-фінляндскай вайне. Пасля звальнення ў запас жыў у Венгераўскім раёне Новасібірскай вобласці, працаваў у калгасе.
З ліпеня 1941 г. на фронце. У баях пад Смаленскам Андрэй Парцянка быў паранены і трапіў у палон. Пасля ўдалых уцёкаў з лагера для ваеннапалонных здолеў прабрацца ў родную вёску. Пасля выздараўлення пайшоў у партызаны, змагаўся з ворагам у складзе 1-й Беларускай партызанскай брыгады. У канцы 1943 г. атрымаў цяжкае раненне і быў перапраўлены на «Вялікую зямлю». Пасля працяглага лячэння ў шпіталі А.А. Парцянка ваяваў у кулямётным разліку стралковага палка на 1-ым Прыбалтыйскім фронце.
Вызначыўся ў баях пад Клайпедай. 29 студзеня 1945 г. разам з байцамі штурмавога батальёна ён пераправіўся цераз Куршскі заліў і перарэзаў шлях да адступлення гітлераўцаў па Куршскай касе. Чырвонаармейцы адбілі 6 варожых контратак. У крытычны момант, калі немцы пацяснілі пазіцыі батальёна, Андрэй Парцянка абышоў праціўніка з фланга і агнём з кулямёта знішчыў каля ста нямецкіх салдат, але сам у гэтым баі загінуў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавiка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Андрэю Антонавічу Парцянку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна), медалямі. Пахаваны на вайсковых могілках у горадзе Клайпеда.
Імем А.А. Парцянкі названа вуліца ў сяле Венгерава Новасібірскай вобласці, сярэдняя школа ў вёсцы Дуброўка Крупскага раёна.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».