Дата рождения:
27.03.1921 Полацк, г., Віцебская вобласць
Дата смерти:
07.03.2014 Полацк, г., Віцебская вобласць
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), ганаровы грамадзянін г. Полацка, узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны І і ІІ ст., «За службу Радзіме» ІІІ ст., медалямі
Имена на других языках:
Пашкевич Степан Афанасьевич (русский);
2264 символа
Справка
Сцяпан Афанасьевіч Пашкевіч нарадзіўся ў Полацку ў сям’і рабочага-цесляра. Скончыў 8 класаў агульнаадукацыйнай школы, працаваў плотнікам, кавалём.
У верасні 1940 г. быў прызваны на тэрміновую службу ў Чырвоную Армію. Служыў у інжынерна-пантонных частках Адэскай ваеннай акругі. У час Вялікай Айчыннай вайны С.А. Пашкевіч ваяваў на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Сцяпным, 2-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у абарончых баях у Малдавіі, на Украіне, Сталінградскай і Курскай бітвах, Белгарадска-Харкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Бухарэсцка-Арадскай наступальных аперацыях.
Сцяпан Пашкевіч вызначыўся падчас фарсіравання Дуная ў пачатку снежня 1944 г. Аддзяленне, якім ён камандаваў, пад няспынным варожым агнём сабрала і спусціла на ваду вялікагрузны паром для пераправы на другі бераг жывой сілы і тэхнікі. Нягледзячы на артылерыйскі абстрэл і ўдары авіяцыі праціўніка Сцяпан Пашкевіч паспяхова выканаў загад па дастаўцы войскаў і артылерыі на плацдарм.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Сцяпану Апанасавічу Пашкевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Да канца Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Пашкевіч быў на фронце, удзельнічаў у Венскай і Браціслаўска-Брноўскай наступальных аперацыях. У снежні 1945 г. быў дэмабілізаваны і вярнуўся дадому.
У 1947–1963 гг. С.А. Пашкевіч знаходзіўся на гаспадарчай рабоце, займаў адказныя пасады ў Полацку, Шаркаўшчыне, Сіроціне. З 1963 г. і да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў слесарам на заводзе «Шкловалакно». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны І-й і ІІ-й ступеняў, «За службу Радзіме» ІІІ ступені (Рэспубліка Беларусь), медалямі. Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч быў удзельнікам Парадаў Перамогі ў чэрвені 1945 г. і маі 1985 г., з’яўляўся ганаровым грамадзянінам Полацка. У 1974–1983 гг. уваходзіў у склад прэзідыума Савецкага камітэта ветэранаў вайны.
У 2015 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Сцяпану Апанасавічу Пашкевічу, у 2017 г. на доме, дзе ён жыў, з’явілася мемарыяльная дошка.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».