Краткая справка:
спартсмен (цяжкая атлетыка), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі, чэмпіён ХХIV і ХХV Алімпійскіх гульнў (1988, Сеул; 1992, Барселона), чэмпіён (1987, 1989, 1991, 1994) і сярэбраны прызёр (1983) чэмпіянатаў свету, чэмпіён (1989, 1990) і сярэбраны прызёр (1983) чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіён СССР (1983, 1989, 1991), мнагакратны рэкардсмен свету, кавалер ордэна "Знак Пашаны", ганаровы грамадзянін Гродна
Имена на других языках:
Kurlovich Alexandr (не определен); Курлович Александр Николаевич (русский);
2049 символов
Справка
Аляксандр Курловіч нарадзіўся ў Гродне. У дзевяцігадовым узросце пачаў займацца цяжкай атлетыкай. Першым трэнерам Аляксандра стаў Мікалай Аляксандравіч Качкоў. Ва ўзросце 13 гадоў Аляксандр Курловіч усталяваў юнацкі рэкорд Беларусі: маючы вагу 48 кг, юны спартсмен штурхнуў штангу вагой 75,5 кг. На працягу чатырох гадоў спартсмен пабіў яшчэ 20 юнацкіх рэкордаў краіны, у 22 гады выйграў спартакіяду народаў СССР, у 1987 г. стаў чэмпіёнам свету.
На Гульнях XXIV Алімпіяды, якая праходзіла ў 1988 г. у Сеуле, Аляксандр Курловіч падняў 212,5 кг у рыўку і 250 кг у штуршку, апярэдзіў свайго бліжэйшага саперніка Манфрэда Нерлінгера з ФРГ на 30 кг і заваяваў залаты медаль.
На чэмпіянатах свету 1989 і 1991 гг. Аляксандр Курловіч зноў стаў чэмпіёнам. На XXV летніх Алімпійскіх гульнях 1992 г. у Барселоне ў склад каманды цяжкаатлетаў у вагавой катэгорыі звыш 100 кг уваходзілі двое беларусаў – Аляксандр Курловіч і Леанід Тараненка. Пераможцам у спаборніцтве суперцяжаў атрымаў Курловіч (450 кг у суме дваябор'я), Тараненка, які набраў у суме дваябор'я 425 кг, атрымаў сярэбраны медаль.
У 1994 г. на чэмпіянаце свету ў Стамбуле Аляксандр Курловіч усталяваў шэсць сусветных рэкордаў і зноў стаў чэмпіёнам.
Знакаміты беларускі спартсмен марыў аб трэцяй залатой алімпійскай узнагародзе, аднак траўма не дазволіла спартсмену ажыццявіць задуманае: на XXVI летніх Алімпійскіх гульнях у Атланце Аляксандр Курловіч заняў пятае месца.
Сваю спартыўную кар’еру Аляксандр скончыў у 35 гадоў. За гэты час ён стаў двухкратным алімпійскім чэмпіёнам, чатырохкратным чэмпіёнам свету і двухкратным чэмпіёнам Еўропы, уладальнікам Кубка свету. Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры Аляксандр Мікалаевіч Курловіч працаваў трэнерам, быў суддзёй, з’яўляўся членам выканкамаў Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацый цяжкай атлетыкі, узначальваў прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Гродзенскай вобласці.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.