Дата рождения:
27.08.1951 Лапічы, в., Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць
Краткая справка:
харавы дырыжор, педагог, народная артыстка Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2016), кавалер ордэна Францыска Скарыны (2017), уладальніца знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі"
Имена на других языках:
Ломанович Нина Иосифовна (русский);
2314 символа
Справка
Папулярнасць хору Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь даўно парасягнула межы нашай краіны. Яго ведаюць у Швейцарыі, Іспаніі, Германіі – паўсюль, дзе гастраляваў тэатр. Вядомасць хору не адлучана ад імя таленавітага майстра, галоўнага хормайстра тэатра Ніны Іосіфаўны Ламановіч.
Яна нарадзілася ў в. Лапічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і ваеннаслужачага. Пасля вучобы на дырыжорска-харавым аддзяленні Гомельскага музычнага вучылішча паступіла ў Беларускую кансерваторыю. Вучылася ў класе народнага артыста БССР А. Кагадзеева – на той час галоўнага хормайстара Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета БССР. У 1976 г. пачала працаваць харавым дырыжорам у гэтым тэатры, з 1991 г. – галоўны хормайстар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 2003 г. выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.
Спектаклі, пастаўленыя з удзелам Н. Ламановіч, вызначаюцца высокай якасцю харавога гучання. Сярод твораў нацыянальнага рэпертуару: “Новая зямля” Ю. Семянякі, “Дзікае паляванне караля Стаха” У. Солтана, “Майстар і Маргарыта” Я. Глебава, “Князь Наваградскі” А. Бандарэнкі, “Візіт дамы” С. Картэса. Іншыя спектаклі: “Лэдзі Макбет Мцэнскага павета” Д. Шастаковіча, “Князь Ігар” А. Барадзіна, “Барыс Гадуноў” М. Мусаргскага, “Рыгалета”, “Дон Карлас”, “Трубадур” Дж. Вердзі, “Паяцы” Р. Леанкавала, “Сельскі гонар” П. Масканьі, “Казкі Гофмана” Ж. Афенбаха і іншыя. У рэпертуары Н. Ламановіч таксама буйныя творы харавой класікі, у тым ліку “Рэквіем” Дж. Вердзі, вакальна-харэаграфічнае прадстаўленне “Карміна Бурана” на музыку К. Орфа, балет “Страсці” А. Мдывані (харавы фінал). Яна з’яўляецца хормайстрам-пастаноўшчыкам канцэртных выкананяў оперы “Цар Эдып” І. Стравінскага, кантаты “Аляксандр Неўскі” С. Пракоф’ева, “Курскіх песень” Г. Свірыдава, рэквіемаў Дж. Вердзі, В.А. Моцарта, І. Брамса і інш. Сярод апошніх работ – оперы: “Атэла”, “Макбет” Дж. Вердзі, “Страсці” (“Рагнеда”) А. Мдывані.
Ніна Іосіфаўна Ламановіч з’яўляецца лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” (1998), у гэтым жа годдзе ўдастоена звання “Чалавек года”, у 1999 г. ёй прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі”, у 2010 г. “Народная артыстка Беларусі”.