Краткая справка:
спартсмен і трэнер (барацьба грэка-рымская), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, чэмпіён XXIV Алімпійскіх гульняў (1998, Сеул), чэмпіён (1986, 1989) і сярэбраны прызёр (1987, 1993) чэмпіянатаў свету , чэмпіён Еўропы (1984, 1985, 1991), чэмпіён СНГ (1992)
Варианты имени:
Маджыдаў Камандар Бафаліевіч
Имена на других языках:
Madzhidov Kamandar (не определен); Маджидов Камандар Бафалиевич (русский); Маджидов Камандар Бофали-оглы (русский);
2054 символа
Справка
Камандар Маджыдаў нарадзіўся ў Грузіі. Ва ўзросце 12 гадоў прыйшоў у секцыю барацьбы. У 1975 г. пераехаў у Баку і паступіў у спартыўны інтэрнат, пасля заканчэння вучобы і службы ў арміі пераехаў у Мінск. Малады спартсмен пачаў трэніравацца пад кіраўніцтвам Віктара Рудзянкова, які працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1983 г. паступіў на юрыдычны факультэт універсітэта і паспяхова скончыў яго ў 1989 г.
Ужо праз год пасля пераезду ў Мінск Камандар Маджыдаў стаў прызёрам чэмпіянату СССР і пераможцам маладзёжнага першынства СССР, увайшоў у склад зборнай СССР. У 1986 г. выйграў чэмпіянат Еўропы і стаў лепшым на першынстве свету ў вагавой катэгорыі да 62 кг.
Спартсмен рыхтаваўся да Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе 1984 г., аднак СССР гэтыя спаборніцтвы байкатавала. Замест іх былі праведзены спартыўныя спаборніцтвы «Дружба–84». Турнір барцоў грэка-рымскага стылю па свайму ўзроўню мала ў чым саступаў спаборніцтвам у Лос-Анджэлесе. У фінале сышліся сапраўды наймацнейшыя тады атлеты планеты Камандар Маджыдаў і балгарын Жыўка Вангелаў. Паядынак завяршыўся перамогай савецкага спартсмена.
У 1988 г. на XXIV летніх Алімпійскіх гульнях у фінальным паядынку зноў змагаліся Жыўка Вангелаў і Камандар Маджыдаў. Беларускі спартсмен выйграў з лікам 6-2 і стаў алімпійскім чэмпіёнам. У 1992 г. Маджыдаў не змог прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях у Барселоне, у 1994 г. завяршыў спартыўную кар'еру і стаў трэнерам зборнай Беларусі. У 1996 г. вярнуўся ў вялікі спорт і выступіў на чэмпіянаце Еўропы і XXVI летніх Алімпійскіх гульнях у Атланце. На гэтай Алімпіядзе Камандар Маджыдаў выступаў у вагавой катэгорыі да 68 кг і заняў чацвёртае месца.
У 2012 г. алімпійскі чэмпіён узначаліў зборную Беларусі па грэка-рымскай барацьбе (спартсмен кіраваў зборнай і раней – у канцы 1990-х гг. і ў 2000–2003 гг.). Камандар Маджыдаў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём «За працоўную адзнаку».
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.