Краткая справка:
спартсменка (лёгкая атлетыка), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка і сярэбраны прызёр ХХІV Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіёнка свету (1991), Еўропы (1990) і СССР (1988–1990), мнагакратная чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі, узнагароджаная ордэнам "Знак Пашаны"
Варианты имени:
Ледоўская Таццяна Міхайлаўна; Лядаўская Таццяна Міхйлаўна
Имена на других языках:
Ledovskaya Tatyana (не определен); Ледовская Татьяна Михайловна (русский);
1675 символов
Справка
Таццяна Ледаўская нарадзілася ў горадзе Шчокіна Тульскай вобласці. У летнім спартыўным лагеры таленавітую дзяўчынку заўважыў Анатоль Іванавіч Бадуеў і стаў яе трэнерам. У 1984 г. Бадуеў пераехаў на працу ў Мінск, за ім у Мінск пераехала і Таццяна Ледаўская.
У 1988 г. спартсменка выйграла чэмпіянат СССР, увайшла ў склад зборнай і пачала падрыхтоўку да XXIV летніх Алімпійскіх гульняў. У фінальным забегу на дыстанцыі 400 метраў з бар'ерамі Таццяна Ледаўская лідзіравала да апошняга метра і толькі на фінішы саступіла адну сотую секунды Дэбі Флінтоф-Кінг з Аўстраліі. Для таго, каб вызначыць пераможцу ў гэтым спаборніцтве, суддзям прыйшлося звярнуцца да фотафініша, дзе добра было відаць, што апошні крок аўстралійкі апынуўся крыху шырэйшым, чым у беларускай спартсменкі.
Праз некалькі дзён зборная СССР выйшла ў фінал спаборніцтваў у жаночай эстафеце 4x400 метраў. Каманда ў складзе Таццяны Ледаўской, Вольгі Назаравай, Марыі Пінігінай і Вольгі Брызгінай усталявала сусветны рэкорд і атрымала залатыя алімпійскія медалі.
На чэмпіянаце свету ў Токіа ў 1991 г. Таццяна заваявала два залатыя медалі: у эстафеце 4x400 метраў і бегу на 400 метраў з бар'ерамі, чым пацвердзіла статус спартсменкі экстра-класа.
На жаль, на наступных двюх Алімпіядах (у Барселоне і Атланце) Таццяне Ледаўской не ўдалося паўтарыць свой поспех.
Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры Таццяна Міхайлаўна Ледаўская трэніравала нацыянальную зборную, пэўны час займала пасаду генеральнага сакратара ГА «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі».
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.