Дата рождения:
18.06.1911 Мінкі, в., Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць
Дата смерти:
26.09.2002
Краткая справка:
дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, аўтар вядомых песень, стваральнік песенных калектываў, творчая дарога якіх працягваецца і сёння, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі
Имена на других языках:
Шидловский Александр Константинович (русский);
2331 символ
Справка
Ганаровы грамадзянін гарадоў Гродна і Смаргонь, заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1960), кампазітар, педагог Аляксандр Канстанцінавіч Шыдлоўскі пакінуў пасля сябе значны след у музычным мастацтве Беларусі.
Ён нарадзіўся 18 чэрвеня 1911 г. у в. Мінкі Смаргонскага раёна ў сялянскай сям'і. У час Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Сімбірску. Пасля вяртання на радзіму вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Актыўна ўключыўся ў яе грамадскае жыццё, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху ў Заходняй Беларусі, за што і быў выключаны. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху быў неаднойчы арыштаваны і зняволены польскім урадам (1930–1936, 1937).
Толькі ў 1939 г. А. Шыдлоўскаму пашчасціла вярнуцца на Беларусь, дзе і знайшоў яго былы настаўнік Р. Р. Шырма. З 1940 г. Аляксандр Канстанцінавіч – артыст Беларускага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Раманавіча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ансамбль даваў канцэрты ў тыле, на фронце, у шпіталях. Пасля вызвалення Беларусі калектыў пераехаў у Гродна.
У 1950 г. Аляксандр Канстанцінавіч скончыў завочнае аддзяленне гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У гэтым жа годзе ансамбль перавялі ў Мінск, аднак А. К. Шыдлоўскі з жонкаю застаўся ў Гродне. Працаваў настаўнікам, кіраваў самадзейнымі харамі ў школах, на прадпрыемствах.
У 1960 г. А. К. Шыдлоўскі атрымаў званне заслужанана дзеяча культуры Беларусі і ў тым жа годзе пачаў працаваць дырэктарам Гродзенскага абласнога Дома народнай творчасці. Апынуўшыся на пенсіі, Аляксандр Канстанцінавіч застаўся працаваць на пасадзе вядучага спецыяліста (1972–1996).
За гады працы з такім выдатным майстрам як Р. Р. Шырма ў Аляксандра Канстанцінавіча праявіўся кампазітарскі і песенны талент. Песні пачаў пісаць яшчэ ў час працы настаўнікам. Яго першы песенны твор – “Беларусь Савецкая” – узяў у свой рэпертуар Беларускі дзяржаўны хор пад кіраўніцтвам Г. І. Цітовіча.
У хуткім часе яшчэ адзін твор “Колькі ў небе зор” (“Беларускі вальс”), які А. К. Шыдлоўскі прысвяціў сваёй жонцы, стаў любімым для беларусаў. Палюбіліся слухачам і іншыя песні кампазітара: “Ой ты, Нёман родны”, “Песні пра Гродна”, “Ой, зайграйце, музыкі”, “Беларускія крыніцы”, “Старана мая вясёлая”, “Чараўніца” і інш.