Дата рождения:
18.09.1906 Сініцкае Поле, в., Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
30.04.1983 Рэчыца, г., Гомельская вобласць
Краткая справка:
ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава ІІІ-й ступені, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны І-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі
Имена на других языках:
Сыдько Михаил Петрович (русский);
1925 символов
Справка
Міхаіл Пятровіч Сыдзько нарадзіўся ў вёсцы Сініцкае Поле Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна. Пасля заканчэння 7 класаў працаваў у вёсцы.
У Чырвонай Арміі з 1928 г., у 1936 г. скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у Віцебску. Прымаў удзел у вызваленчым паходзе савецкіх войскаў у Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь у 1939 г.
На фронце з чэрвеня 1941 г.: палітрук, камісар, камандзір роты. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, у Крыме, Прыбалтыцы, Германіі. Камандзір 1164-га стралковага палка падпалкоўнік Сыдзько асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Крыма. Падчас Крымскай наступальнай аперацыі полк пад яго камандаваннем ішоў у авангардзе дывізіі, вызваліў шэраг населеных пунктаў, нанёс праціўніку значныя страты. 5 мая 1944 г. полк Міхаіла Сыдзько пачаў штурм севастопальскіх умацаванняў у раёне Сапун-гары і ў ліку першых уварваўся ў Севастопаль. У час баёў падпалкоўнік Сыдзько ўвесь час знаходзіўся ў баявых парадках, умела арганізоўваў адбіццё варожых контратак.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Міхаілу Пятровічу Сыдзько было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Сыдзько працягваў служыць у Савецкай Арміі, скончыў курсы пры Ленінградскім ваенна-палітычным вучылішчы, курсы ўдасканалення каманднага саставу. З 1954 г. палкоўнік М.П. Сыдзько – у запасе. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава ІІІ-й ступені, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны І-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Міхаіл Пятровіч Сыдзько з’яўляўся ганаровым грамадзянінам Лельчыц. Яго іменем названы вуліцы ў Лельчыцах і Рэчыцы.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».