Дата рождения:
25.04.1926 Равячына, в., Горацкі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
05.04.2022 Мінск, г.
Краткая справка:
партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы (1986), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ст., медалямі, з’яўляецца ганаровым грамадзянінам Брэсцкай вобласці, ганаровы работнік юстыцыі (2006)
Имена на других языках:
Соколов Ефрем Евсеевич (русский);
1867 символов
Справка
Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў нарадзіўся ў вёсцы Равячына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1944–1950 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1956 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, працаваў галоўным аграномам Плотніцкай МТС Столінскага раёна, дырэктарам Дружылавіцкай МТС Іванаўскага раёна.
З 1958 г. Яфрэм Яўсеевіч знаходзіўся на партыйнай рабоце. Быў другім сакратаром Іванаўскага райкама Камуністычнай партыі Беларусі, пасля заканчэння ў 1961 г. Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС працаваў першым сакратаром райкама партыі ў Паўладарскай вобласці Казахстана. У 1965 г. вярнуўся на Беларусь і быў прызначаны старшынёй Брэсцкага абкама прафсаюза рабочых і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак. З 1967 г. Я.Я. Сакалоў з’яўляўся першым сакратаром Іванаўскага райкама Камуністычнай партыі Беларусі, з 1969 г. знаходзіўся ў партыйным апараце ЦК Кампартыі Беларусі. У 1977 г. быў абраны першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 красавіка 1986 г. за вялікую арганізатарскую і палітычную работу па мабілізацыі працоўных калектываў на выкананне планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця вобласці і датэрміновае завяршэнне заданняў адзінаццатай пяцігодкі Яфрэму Яўсеевічу Сакалову было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
З лютага 1987 па лістапад 1990 г. Я.Я. Сакалоў узначальваў Цэнтральны Камітэт Кампартыі Беларусі. З’яўляўся членам ЦК КПСС, уваходзіў у Палітбюро ЦК КПСС, выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, народным дэпутатам СССР. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Мйчыннай вайны ІІ ступені, медалямі, з’яўляецца ганаровым грамадзянінам Брэсцкай вобласці, заслужаным работнікам юстыці Беларусі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».