Дата рождения:
15.06.1922 Малыя Жаберычы, в., Крупскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
13.10.1989
Краткая справка:
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўны кавалер ордэна Славы
Имена на других языках:
Околович Иван Ильич (русский);
1568 символов
Справка
На франтах Вялікай Айчыннай вайны ваявалі тысячы беларусаў. За выдатныя подзвігі, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, многія з іх атрымалі высокія ўрадавыя ўзнагароды. Поўным кавалерам ордэна Славы стаў Іван Ільіч Акаловіч, ураджэнец в. Малыя Жаберычы Крупскага раёна Мінскай вобласці.
Да вайны яго бацькі пераехалі ў Якуцію, дзе І.І. Акаловіч скончыў у 1938 г. школу фабрычна-заводскага навучання. Некаторы час працаваў на залатых прыісках. У сакавіку 1943 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. Баявое хрышчэнне атрымаў летам 1943 г. каля г. Болхаў Арлоўскай вобласці.У складзе 36-га асобнага танкавага палка ўдзельнічаў у бітве на Курскай дузе, вызваляў Беларусь. Камандзір аддзялення аўтаматчыкаў малодшы сяржант І.І. Акаловіч вызначыўся ў чэрвені 1944 г. У час прарыву варожай абароны на р. Друць на паўночным захадзе ад г. Рагачова Гомельскай вобласці ён вынес з ахопленага агнём танка параненага афіцэра, знішчыў трох і ўзяў у палон двух гітлераўцаў. У пачатку 1945 г. ваяваў ва Усходняй Прусіі. Каля г. Гумбінен (цяпер г. Гусев Калінінградскай вобласці) падарваў тры самаходныя ўстаноўкі ворага. Быў паранены, аднак не пакінуў поля бою.У сакавіку 1945 г. І.І. Акаловіч першым уварваўся ў апорны пункт праціўніка Баумгартэн і знішчыў некалькі фашыстаў. Дзень Перамогі ён сустрэў у шпіталі. Да 1946 г. служыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у г. Тулун Іркуцкай вобласці (Расія).
Іван Ільіч Акаловіч узнагароджаны чатырма ордэнамі Славы, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, шматлікімі медалямі.