Дата рождения:
05.08.1922 Радуга, аг., Веткаўскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
16.01.1945
Краткая справка:
удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945)
Имена на других языках:
Батраков Михаил Григорьевич (русский);
1514 символа
Справка
Міхаіл Рыгоравіч Батракоў нарадзіўся ў вёсцы Радуга Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. З чэрвеня 1941 г. удзельнічаў у баях, ваяваў на Паўночным Каўказе, Кубані, у Беларусі, Літве, Усходняй Прусіі. У 1943 г. скончыў бранятанкавае вучылішча ў Майкопе. Камандзір танкавай роты 120-й асобнай танкавай брыгады (5-я армія, 3-і Беларускі фронт) старшы лейтэнант Батракоў асабліва вызначыўся ў баях пры вызваленні Прыбалтыкі. 26 ліпеня 1944 г. танкавае падраздзяленне старэйшага лейтэнанта Батракова ў кровапралітным баі прарвала моцную абарону ворага каля Каўнаса і ўступіла ў бой з трыма дзясяткамі танкаў праціўніка, адбіла чатыры контратакі і знішчыла чатырнаццаць танкаў. Чатыры з іх падбіў экіпаж камандзіра танкістаў Міхаіла Батракова.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму лейтэнанту Міхаілу Рыгоравічу Батракову было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. На жаль, капітан Батракоў не змог даведацца аб прысваенні яму звання Героя: 16 студзеня 1945 г. ён загінуў у баі і быў пахаваны ў літоўскім горадзе Кібартай.
Міхаіл Батракоў узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны І-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі. Імя Героя носіць вуліца ў горадзе Ветка і школа ў роднай вёсцы Радуга.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. на аснове даведкі, размешчанай на сайце інтэрнэт-праекта “Герои страны”.