Краткая справка:
спартсменка і трэнер (гімнастыка спартыўная), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка ХХIV летніх Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіёнка (1989) і сярэбраны прызёр (1987) чэмпіянатаў свету, абсалютная чэмпіёнка СССР (1986), ганаровая грамадзянка Магілёва
Имена на других языках:
Baitova Svetlana (не определен); Баитова Светлана Николаевна (русский);
1366 символов
Справка
Святлана Баітава нарадзілася 3 верасня 1972 г. у г. Магілёве. Калі ёй было 5 гадоў, яе заўважыла трэнер дзіцячай спартыўнай школы Галіна Харкевіч і запрасіла да сябе на заняткі. Так пачаўся спартыўны шлях будучай алімпійскай чэмпіёнкі. Пазней Святлана Баітава працягнула трэніроўкі ў Элеаноры Чуканавай. З сярэдзіны 1980-х гг. займалася ў таленавітага трэнера–наватара Алега Мішчанкі, пад кіраўніцтвам якога дасягнула значных поспехаў. У 1986 г. на першынстве СССР 14-гадовая школьніца ўразіла ўсіх сваім выступленнем і заваявала званне абсалютнай чэмпіёнкі СССР. На першынстве 1987 г. гімнастка пацвердзіла свой высокі ўзровень, заваяваўшы “серабро”.
Баітаву ўключылі ў зборную Савецкага Саюза на “дарослы” чэмпіянат свету 1987 г., дзе спартсменка таксама заваявала сярэбраны медаль. Пачалася складаная падрыхтоўка да маючых адбыцца ў 1988 г. XXIV Алімпійскіх гульняў у Сеуле. На гэтых Гульнях Святлана Баітава выступала з сур'ёзнай траўмай, аднак яна не толькі не падвяла каманду, але і дапамагла вывесці яе на першае месца ў камандным першынстве.
З 1991 г. гімнастка перайшла на трэнерскую працу. Штогод у г. Магілёве праводзіцца Адкрыты турнір па спартыўнай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Святланы Баітавай.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.