Дата рождения:
03.03.1617 Пагост, в., Салігорскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
29.01.1688 ці 1682
Краткая справка:
грамадска-палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, пісьменнік-мемуарыст
Варианты имени:
Цадроўскі Ян Янавіч
Имена на других языках:
Cedrowski Jan (польский); Цедровский Ян (русский);
1687 символов
Справка
Ян Цадроўскі нарадзіўся ў в. Пагост Новагародскага павета Слуцкага княства (цяпер Салігорскі раён, Мінская вобласць) у шляхецкай сям’і. З 1631 г. вучыўся ў Каралявецкім універсітэце (цяпер г. Калінінград, Расія), у 1636 г. працягнуў адукацыю ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў, Польшча). Дваццацігадовым юнаком быў прыняты на прыдворную службу да харунжага Вялікага Княства Літоўскага князя Багуслава Радзівіла. Выконваў яго даручэнні, суправаджаў ў падарожжы па Еўропе. З 1643 г. быў ураднікам у Старой Вёсцы на Падляшшы. У далейшым жыў на Міншчыне. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Я. Цадроўскі выконваў дыпламатычныя даручэнні ад шляхты Мінскага павета, удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць царскага войска (1658). Выбіраўся таксама дэпутатам ад Мінскага ваяводства ў Галоўны і Скарбовы трыбуналы Вялікага Княства Літоўскага, быў паслом на соймы Рэчы Паспалітай (1626, 1632, 1634 і інш.), удзельнічаў у выбарах караля М. Вішнявецкага (1668).
Акрамя грамадскай і палітычнай дзейнасці Я. Цадроўскі займаўся напісаннем мемуараў. Складзены яны былі на польскай мове і ахоплівалі перыяд 1617–1682 гг. Тут былі змешчаны аўтабіяграфічныя звесткі, адлюстраваны гістарычныя і грамадскія падзеі (голад на Міншчыне ў 1656 г., расправа католікаў над віленскімі кальвіністамі ў 1682 г.), апісаны дыпламатычныя даручэнні, якія выконваў аўтар. Таксама ў тэксце прыведзены звесткі аб родных і знаёмых мемуарыста. Запісы Я. Цадроўскага сталі цікавай гістарычнай крыніцай. Упершыню яны былі апублікаваны на рускай мове ў 1855 г. у часопісе “Временник Императорского Московского общества истории и древностей российских”.