Дата рождения:
15.02.1922 Лутна, в., Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
21.10.1999 Расія
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ст., медалямі
Варианты имени:
Вялічка Генадзь Восіпавіч
Имена на других языках:
Величко Геннадий Иосифович (русский);
1384 символа
Справка
Генадзь Іосіфавіч Вялічка нарадзіўся ў вёсцы Лутна Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1934 г. разам з бацькамі пераехаў у г. Мінеральныя Воды. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў у калгасе.
У 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце. Са сваёй снайперскай вінтоўкі Генадзь Вялічка знішчыў больш за 330 гітлераўцаў. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і імянной зброяй. З цягам часу выдатны стралок стаў інструктарам і падрыхтаваў для фронту каля двух соцень снайпераў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычнiка 1943 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Генадзю Іосіфавічу Вялічку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
Пасля вайны Г.І. Вялічка працаваў у горадзе Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці. У 1963 г. скончыў электрамеханічны тэхнікум. З 1967 г. жыў і працаваў у горадзе Енакіева Данецкай вобласці, затым пераехаў у Мінеральныя Воды.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І-й ступені, медалямі. У горадзе Мінеральныя Воды на Алеі Герояў Савецкага Саюза ўстаноўлена стэла з барэльефам Г.І. Вялічкі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.