Дата рождения:
27.08.1922 Ясень, в., Уздзенскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
08.03.1978
Краткая справка:
спартыўны дзеяч, трэнер (фехтаванне на шпагах), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, узнагароджаны трыма ордэнами "Знак Пашаны"
Имена на других языках:
Бокун Герман Матвеевич (русский);
1713 символа
Справка
Беларускай фехтавальнай школе, якая атрымала шырокае прызнанне ва ўсім спартыўным свеце, можна па праву прысвоіць імя Германа Мацвеевіча Бокуна. Удзельнік XV Алімпійскіх гульняў (1952) у Хельсінкі па фехтаванні на рапірах, чэмпіён СССР 1954 г. у камандных спаборніцтвах, заслужаны трэнер БССР (1961) і СССР (1965), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971), ён шмат зрабіў для развіцця спорту ў нашай краіне.
Герман Мацвеевіч нарадзіўся ў в. Ясень Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы быў прызваны ў армію. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на Ленінградскім і 3-м Украінскім франтах. У першы пасляваенны год паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры (зараз Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры), які скончыў у 1949 г. Адначасова з дыпломам адным з першых у рэспубліцы атрымаў пасведчанне і нагрудны знак “Майстар спорту СССР”. З 1950 г. пачаў працаваць у Беларускім і Мінскім абласным саветах фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”. У 1957 г. стаў загадчыкам кафедры фехтавання і бокса ў Беларускім інстытуце фізічнай культуры. З 1962 г. ён – трэнер па фехтаванні Цэнтральнага савета саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый БССР. Выхаванцы Г. Бокуна – А. Бялова, А. Ніканчыкаў, Д. Ніканчыкава, А. Паўлоўскі, Т. Самусенка, Ю. Смалякоў, А. Чарнушэвіч і інш. – станавіліся чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў. За плённую працу Герман Мацвеевіч быў узнагароджаны трыма ордэнамі “Знак Пашаны”, шматлікімі медалямі.
З 1995 г. праводзіцца міжнародны турнір па фехтаванні памяці Германа Мацвеевіча Бокуна.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Уздзенскай цэнтральнай бібліятэкай ім. П. Труса.