Дата рождения:
19.09.1907 Іванаўскія Агароднікі, в., Слуцкі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
17.01.1982
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І-й ст., Чырвонай Зоркі, медалямі, ганаровы грамадзянін Слуцка
Имена на других языках:
Бруй Фёдор Филиппович (русский);
1965 символов
Справка
Фёдар Піліпавіч Бруй нарадзіўся ў вёсцы Іванаўскія Агароднікі Слуцкага раёна. Пасля атрымання няпоўнай сярэдняй адукацыі працаваў будаўніком шашэйных дарог.
У 1929 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, з 1932 г. камандаваў будаўнічай ротай, быў памочнікам камандзіра танкавага батальёна па матэрыяльным забеспячэнні, начальнікам забеспячэння аўтабазы. У 1942 г. закончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал» і атрымаў накіраванне на фронт. У якасці камандзіра стралковага батальёна ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах, удзельнічаў у абароне Варонежа, Варонежска-Касторненскай наступальнай аперацыі, ваяваў на Курскай дузе, прымаў удзел у вызваленні левабярэжнай Украіны, фарсіраванні Дняпра.
Батальён, якім камандаваў маёр Бруй, 16 верасня 1943 г. удзельнічаў у вызваленні горада Рамны Сумскай вобласці, 25–28 верасня 1943 г. вызваліў ад гітлераўцаў шэраг населеных пунктаў на подступах да Кіева, пераправіўся цераз Дняпро ў раёне сяла Вышгарад (цяпер горад Кіеўскай вобласці). Абараняючы заваяваны плацдарм, батальён адбіў 10 гітлераўскіх атак. Камандзір батальёна быў двойчы паранены, аднак працягваў кіраваць боем.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычнiка 1943 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, маёру Фёдару Піліпавічу Брую было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля вызвалення Вінніцы Ф.П. Бруй быў яе ваенным камендантам, у 1947–1955 гг. узначальваў шэраг ваенкаматаў Вінніцкай вобласці. З 1955 г. працаваў інжынерам па забеспячэнні Вінніцкага малочнага завода.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1943, 1955), ордэнамі Чырвонага Сцяга (1950), Айчыннай вайны І-й ст. (1943), Чырвонай Зоркі (1945), медалямі, ганаровы грамадзянін Слуцка.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. на аснове даведкі, размешчанай на сайце інтэрнэт-праекта «Герои страны».